2011-09-24 13:15:03

“Octava Dies”. Памяць і будучыня


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” прапануе паразважаць аб будучыні экуменізма, абапіраючыся на разважанні Бэнэдыкта XVI прымоўленыя падчас візіта ў Германію.

“Знаходзячыся ў Берліне немагчыма не адчуць цяжару самай чорнай старонкі мінулага стагодзя ў гісторыі Германіі і Еўропы: гадоў нацызма з яго вар’яцкай ўладай і забойствамі”,- адзначае кс. Ламбардзі. Ён падкрэслівае, што “памяць аб гэтым прысутнічае ў словах Папы немца, які перад сваім народам, цытуе словы св. Аўгустына аб “бандзе разбойнікаў”, якой становіцца дзяржава, калі адмаўляецца ад законаў і справядлівасці, або калі, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці, нагадвае аб злачынным планаванні Галакосту, прарочым знакам, якога была “Крыштальная ноч” у 1938 г.”.

“Успамін аб гэтым перыядзе найлепш выражае падарунак, які ахвяравала Папе Берлінская дыяцэзія: выява акна змрочнай турмы у Плотцэнсэ, у якой нацысты забілі больш за 3 тыч. апазіцыянераў”, - узгадаў кс. Ламбардзі.

Дырэктар Ватыканскага радыё звяртае ўвагу на тое, што менавіта мучанікі эпохі нацызма з’яўляюцца святлом, якое працягвае свяціць і натхняць у працэсе будавання будучыні. “Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Германія ўзгадаў аб трох з із: аб Ліхтэнбергу, пробашчу каталіцкай катэдры у Берліне; Бонгоферу, вялікім лютэранскім пастыры, і Эдыце Штайн, дачцы Ізраіля, якая стала каталіцкай законніцай і загінула ў Асвенціме”,- нагадаў дырэктар Ватыканскага радыё.

“Экуменізм мучанікаў з’яўляецца тым сведчаннем, з якога сучасны экуменізм павінен браць натхненне і глыбіню. Сведчыць аб Богу і Езусе Хрысце коштам уласнага жыцця: які ж можа быць больш агульны, трывалы і жывы фундамент, для таго, каб пачаць новы шлях ў надзеі на еднасць, якая існавала не толькі ў нашым мінулым, але таксама і зараз стаіць перад намі?”,- адзначае кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.