Візіт Святога Айца
ў Германію працягвае быць галоўнай тэмаў нямецкіх СМІ. “90 тыс. спявае разам з Папам”,
пад такім загалоўкам выйшаў артыкул ў газеце “Bild” прысвечаны візіту Святога Айца
ў санктуарый Эцэльбах. “Зноў вялікая радасць. Таксама і другі дзень візіту перамяніўся
ў трыўмф веры”, - адзначае выданне. У артыкуле падкрэсліваецца таксама, што у малітве
са Святым Айцом удзельнічала на 30 тыс. вернікаў больш, чым спадзяваліся арганізатары.
Каментуючы
сустрэчу Папы з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы у кляштары аўгустыніанцаў у Эрфурце,
выданне адзначае, што Бэнэдыкт ХVI не абвінаваціў рэфарматара Марціна Лютэра у падзеле
хрысціян. “Папа толькі выказаўся аб ім з павагай, як аб хрысціяніне, які шукаў свайго
шляху да Бога.”,- звяртае ўвагу выданне.
Газета “Süddeutsche Zeitung” звяртае
ўвагу на тое, што “Папа ў кляштары аўгустыніянцаў у Эрфурце зрабіў гістарычны жэст:
першы раз у гісторыі Рымскіх Пантыфікаў ён удзельнічаў у экуменічным набажэнстве ў
будынку Лютэранскай Царквы у Германіі”. Газета нагадала, што старшыня Рады Лютэранскай
Царквы у Германіі, пастар Ніколаўс Шнайдэр запрасіў Бэнэдыкта ХVI наведаць Германію
ў 2017 г. з нагоды 500-годдзя пачатку рэфармацыі.