2011-09-24 11:42:08

Бэнэдыкт XVI у Эрфурце: святыя, нават калі іх і не шмат, змяняюць свет (поўны тэкст)


24 верасня на Катэдральнай плошчы у Эрфурце адбылася ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліў Бэнэдыкт XVI. У літургіі прынялі ўдзел каля 50 тыс. вернікаў. Святы Айцец ў сваёй гаміліі нагадаў, што Эрфурцкая зямля перажыла цяжкія перыяды нацыскай і камуністычнай дыктатур, якія тут сталі “кіслотным дажджом” для хрысціянства. Папа падкрэсліў, што сёння большасць людзей у гэтым рэгіёне жыве ў далечыні ад Бога. Ён нагадаў аб прыкладах святых, які з самых старадаўніх часоў сведчылі тут аб веры ў Хрыста, і заклікаў мясцовых католікаў наследваць іх прыклад для таго, каб змяняць існуючую рэальнасць. “Святыя, нават калі іх і не шмат, змяняюць свет”, - сказаў Пантыфік. Прапануем вашай увазе поўны тэкст гаміліі Бэнэдыкта XVI.

Дарагія браты і сёстры!

Праслаўляйце Пана ва ўсе часы, бо Ён добры: так мы толькі што спявалі перад Евангеллем. Так, мы сапраўды маем прычыны, каб ад усяго сэрца дзякаваць Богу. Калі, будучы ў гэтым горадзе, вярнуцца ў думках у 1981 г., юбілейны год св. Альжбеты, трыццаць гадоў таму, у часы ГДР хто б мог сабе ўявіць, што сцяна і калючы дрот межаў падуць праз некалькі год? А калі поўдзем яшчэ далей у мінулае, каля 70-ці гадоў таму, ў 1941 г., у часы нацыянал-сацыялізма хто б мог падумаць, што так званы Тысячагадовы Рэйх пераўтворыцца ў попел праз чатыры гады?

Дарагія браты і сёстры, тут у Цюрынгіі і ў тагачасным ГДР, людзі павінны былі перажыць карычневую (нацыскую) і чырвоную (камуністычную) дыктытуры, якія для хрысціянскай веры сталі сапраўдным кіслотным дажджом. Шматлікія наступствы гэтага перыяда яшчэ даюць аб сабе ведаць, асабліва ў інтэлектуальнай і рэлігійнай сферах. Большасць людзей гэтых земляў, жыве амаль у далечыні ад веры Хрыста і адзінства з Касцёлам. Апошнія два дзесяцігоддзя, аднак, сведчаць аб некаторых пазітыўных тэндэнцыях: аб больш шырокім даляглядзе, аб абмене негледзячы на межы, аб упэўненасці, што Бог нас не пакіне і павядзе нас новым шляхам.Дзе Бог там будучыня”.

Мы ўсе упэўнены, што новая свабода дапамагла ўмацаваць у жыцці людзей больш вялікую годнасць і адкрыць шматлікія магчымасці. Таксама з пункту гледжання Касцёла, мы можам з удзячнасцю падкрэсліць зяўленне новых магчымасцяў для парафіяльнай дзейнасці, аднаўленне касцёлаў і парафіяльных цэнтраў, шматлікіх дыяцэзіяльных ініцыятыў пастырскага і культурнага характара. Але гэтыя магчымасці прывялі таксама да росту веры? Можа не трэба шукаць глыбокіх каранёў веры і хрысціянскага жыцця у сацыяльнай свабодзе? Многія католікі заставаліся вернымі Хрысту і Касцёлу нават ў складаных сітуацыях знешняга ціску. Прымалі асабістыя нязручнасці, каб жыць уласнай верай. Я хачу падзякаваць святарам тых часоў, а таксама іх паплечнікам і паплечніцам. Асабліва, хачу ўзгадаць пастырства бежанцаў, якое шырока дзейнічала пасля заканчэння ІІ Сусветнай вайны: тады многія святары і свецкія здзейснілі вялікія справы, каб дапамагчы шматлікім бежанцам і даць ім новую Радзіму. Дзякую таксама бацькам, якія у дыяспары і палітычным ладзе варожым Касцёлу, навучалі сваіх дзяцей каталіцкай веры. Варта, узгадаць Рэлігійныя тыдні, якія праводзіліся для дзяцей на працягу канікул , а таксама плённую працу Дамоў каталіцкай моладзіСв. Себасціяна ў Эрфурце і Марсэля Калло ў Хайлігенштате. Асабліва ў Эйхсфельдзе шматлікія хрысціяне католікі супраціўляліся камуністычнай ідэалогіі. Мужнае сведчанне і цярплівая вернаць ў Божы Провід сталі як каштоўнае зерне, якое абяцае даць плёны ў будучыні.

Прысутнасць Бога праяўляецца асаблівым чынам у яго святых. Іх сведчанне веры можа даць нам сёння мужнасць для новага абуджэння. Узгадайце, перш за ўсё, аб святых апякунах Эрфурцкай дыяцэзіі: Альжбеце Цюрынгскай, Баніфацыі і Кіліяне. Альжбета прыбыла з іншай краіны, з Венгрыі ў Вартбург у Цюрынгіі. Вяла жыццё ў якім заўсёды былі прысутныя малітва, пакута і евангельская беднасць. Заўсёды выходзіла са свайго замку ў горад Эйенсбах, каб дапамагаць хрорым і бедным. Яе жыццё на гэтай зямлі цягнулася не доўга яна дажыла толькі да 24-гадовага ўзроста, - але плёны яе святасці былі бясконцымі. Св. Альжбета вельмі шануецца нават лютэранамі; яна можа дапамагчы ўсім нам адкрыць поўню веры і навучыць жыць ёю ў нашым штодзённым жыцці.

Аб хрысціянскіх каранях нашай краіны нагадвае таксама заснаванне Эрфурцкай дыяцэзіі у 742 г. св. Баніфацыям. З гэтай падзеяй звязаны першы ўспамін аб Эрфурце. Біскуп місіянер прыбыў з Англіі і працаў тут у цесным кантакце з Наступнікам апостала Пятра. Мы шануем яго, як Апостала Германіі; які памёр мучаніцкай смерцю. А таксама двух яго паплечнікаў, якія з ім падзялілі, праз уласную кроў, сведчанне хрысціянскай веры і былі пахаваны ў Эрфурцкай катэдры: св. Эобан і Адэляр.

Яшчэ перад англасаксонскімі місіянерамі у Цюрынгіі працаваў св. Кіліян, які паходзіў з Ірландыі. Разам з двума сваімі паплечнікамі ён памёр мучаніцкай смерцю у Вюрцбурге, таму што крытыкаваў амаральныя паводзіны князя Цюрынгіі. Нарэшце, не можам забыцца аб св. Северы, апякуне касцёла які знаходзіцца тут, на Катэдральнай плошчы: у 4 ст. ён быў біскупам Равены; у 836 г., яго рэліквіі былі перавезены ў Эрфурт, каб больш укараніць хрысціянскую веру гэтага рэгіёна.

Што супольнага маюць, усе гэтыя святыя? Як мы можам апісаць і зрабіць актуальнымі для нас асобныя аспекты іх жыцця? Так, святыя паказваюць, што магчыма і добра жыць маючы радыкальна блізкі кантакт з Богам, ставячы Бога на першае месца, а не як нейкую рэальнасць сярод усіх іншых. Святыя паказваюць нам, што Бог сам звярнуўся да нас, у Езусе Хрысце, абявіўся і працягвае абяўляцца, бо выходзіць нам насустрач, гаворыць з кожным з нас і запрашае за сабой. Гэту магчымасць, святыя вельмі цанілі, і скіравалі ўсю сваю сутнасць да Яго, у пастаянным дыялогу, якім зяўляецца малітва, і ад Яго атрымалі святло, што адкрыла ім сапраўднае жыццё.

Вера заўсёды зяўляецца верай разам з іншымі. Магчымасць верыць паходзіць ад Бога, які звяртаецца да мяне і запальвае маю веру. Але таксама мая вера залежыць ад тых, хто блізка да мяне, якія паверылі перш за мяне і вераць разам са мной. Без гэтагаразам”, без якога не можа быць ніякай асабістай веры, зяўляецца Касцёл. Гэты Касцёл не спыняецца перад межамі краін, аб чым сведчаць нацыянальнасці святых: Венгрыя, Англія, Ірландыя, Італія. Тут становіцца відавочным, наколькі важным зяўляецца духоўны абмен, які пашыраецца праз Паўсюдны Касцёл. Калі мы адкрыемся на веру і на сведчанне ва ўсім Касцёле, тады каталіцкая вера мае будучыню публічнай сілы ў Германіі. У той жа час, постаці святых, аб якіх я ўзгадаў, паказваюць вялікую плённасць святога жыцця, радыкальнай любові да Бога і да бліжняга. Святыя, нават калі іх і не шмат, змяняюць свет.

Так і палітычныя змены 1989 г. на вашай зямлі не былі выкліканы толькі жаданнем дабрабыту і свабоды перамяшчэння, але ў першую чаргу жаданнем праўдзівасці. Гэта жаданне натхнялася, паміж іншым, асобамі, які ўсё сваё жыццё прысвяцілі Богу і бліжняму і былі здольнымі ахвяраваць сваім жыццём. Яны і ўзгаданыя святыя даюць нам мужнасць дзейнічаць у новай сітуацыі. Мы не хочам хавацца ў веры толькі асабістай, але адказна кіраваць атрыманай свабодай. Як святыя Кіліян, Баніфацый, Адэляр, Эобан, Альжбета з Цюрынгіі, мы хочам ісці насустрач нашым суайчыннікам, як хрысціяне, і запрасіць іх адкрыць разам з намі поўню Добрай Навіны. Так мы становімся падобнымі на знакаміты звон Эрфурцкай катэдры, які носіць імя Хвалебны”. Ён лічыцца найвялікшым сярэдневечным звонам у свеце. Гэта жывы знак нашых глыбокіх хрысціянскіх каранёў, але таксама заклік стаць на шлях і ўключыцца ў місію. Ён будзе гучаць таксама сёння, на заканчэнне гэтай урачыстай св. Імшы. Ён можа дапамагчы нам зрабіць бачным і чуйным, на прыклад святых, сведчанне Хрыста ў свеце, ў якім мы жывем. Амэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.