2011-09-23 15:01:42

“L’Osservatore Romano” аб візіце Папы ў Германію


RealAudioMP3 “Я не прыбыў сюды, каб дасягнуць палітычных ці эканамічных мэтаў, як гэта робяць іншыя дзяржаўныя дзеячы, але, каб сустрэцца з людзьмі і гаварыць пра Бога”, - на гэтыя словы Святога Айца, сказаныя падчас прывітання Прэзідэнта Германіі Крысціяна Вульфа, звяртае ўвагу ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano”, у артыкуле прысвечаным аналізу першага дня падарожжа Пантыфіка на Радзіму.

У артыкуле пад назвай, “Рэлігія і свабода”, галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano” Джаванні Марыя Віян, адзначыў, што у размове з журналістамі падчас палёта ў Берлін Святы Айцец, на пытанне аб пратэстах супраць яго візіта, адказаў, што “яны з’яўляюцца натыральнымі ў плюралістычным грамадстве і галоўнае, каб яны праходзілі цывілізаваным чынам”.

Пішучы аб прызнанні Бэнэдыкта XVI у тым, што ён адчувае глыбокую сувязь з культурай сваёй краіны, але таксама ўсведамляе сваю прыналежнасць “да вялікай супольнасці Каталіцкага Касцёла, які штодзённа крочыць да civitas Dei, апісаным у св. Аўгустынам”, Джаванні Марыя Віян дадае, што “гэты шлях ніколі не быў лёгкім, і таксама сёння, у часах акрэсленых секулярызацыяй нават у краінах з глыбокай хрысціянскай традыцыяй”.

“Яшчэ раз, Папа, без недагаворак выказаўся на тэму сексуальных злачынстваў, і адзначыў, што разумее прычыны тых людзей, якія пакідаюць Касцёл. “Зараз, вельмі важна, каб кожны задаў сябе пытанне – для чаго я ў Касцёле? У гэтай перспектыве, трэба навучыцца глядзець на скандалы, а перш за ўсё змагацца з імі”, - цытуе слова Пантыфіка “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.