2011-09-23 14:31:34

Канада: пасланне біскупаў да моладзі


RealAudioMP3 Біскупы Канады звярнуліся са спецыяльным зваротам да моладзі краіны, у якім адзначаюць, што “у сучасным свеце, ахопленым спажывецтвам, накапленнем матэрыяльным багаццяў і дасягненнем прыбытку, заўсёды важна памятаць аб каштоўнасці прастаты, дзялення і справядлівасці у імя Евангелля”.

Іерархі адзначаюць, што 2011 г., быў аб’яўляены ААН годам моладзі. Акрамя таго, у Мадрыдзе прайшлі Сусветныя дні моладзі з папам Бэнээыктам XVI. Біскупы адзначаюць, што зараз асабліва важна заахвочваць маладых католікаў да дзейнасці ў імя веры, каб будаваць грамадства больш справядлівае і шчаслівае.

“Каталіцкі Касцёл падзяляе паўсюдны пошук шчасця і міра для ўсяго чалавецтва, і падтрымлівае ўсіх людзей і групы, які змагаюцца з беднасцю, хваробамі, несправядлівасцю, нероўнасцю, парушэннем правоў чалавека і забруджваннем навакольнага асяродзя. Гэта сведчанне салідарнасці Касцёла заснавана на любові Бога да чалавецтва, якую нам паказаў Хрыстус”, - пішуць канадскія іерархі. Перад абліччам выклікаў сённяшняга свету, біскупы ўказваюць на Біблію, як на “невычэрпны рэсурс натхнення ў цяжкія моманты”. “Для тых, хто жыве ў адзінстве з Езусам Хрыстом, тое што з’яўляецца каштоўным, гэта вера, якая рэалізуецца праз любоў... Дзейнасць на карысць сацыяльнай справядлівасці з’яўляецца канкрэтным спосабам аддаць усяго сябе нашай веры і нашай любові, для таго, каб сведчыць аб хрысціянскай надзеі ва ўсім свеце”, - пішуць каталіцкія іерархі Канады.








All the contents on this site are copyrighted ©.