2011-09-23 12:36:40

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы Германіі (поўны тэкст)


RealAudioMP3 23 верасня, пасля наведвання катэдральнага касцёла Эрфурта, Бэнэдыкт XVI прыбыў у былы аўгустыніанскі клыштар. У гэтым цудоўным будынку пабудаваным у 1277 г., зараз знаходзіцца музей Марціна Лютэра і Міжнародны навуковы цэнтр. Менавіта тут, Марцін Лютэр, жыў, як законнік у перыяд 1505-1511 г.

Бэнэдыкта XVI прывітаў старшыня Лютэранскай Царквы Германіі Нікалаўс Шнайдэр, а таксама старшыня Лютэранскай Царквы Турінгіі. Яны правялі Пантыфіка ў “Залю Капітулы”, дзе прайшла сустрэча, у якой прынялі ўдзел 15 прадстаўнікоў Лютэранскай Царквы, а таксама каталіцкія іерархі якія суправаджаюць Папу. Падчас сустрэчы Святы Айцец звярнуўся да прысутных з прамовай, у якой звярнуў увагу на неабходнасць больш глыбокага жыцця верай, як супольнага задання ўсіх хрысціян перад абліччам секулярызаванага света. Прапануем вашай увазе поўны тэкст прамовы Бэнэдыкта XVI.

Бяручы слова, я хачу перш за ўсё падзякаваць за гэту магчымасць сустрэцца з вамі. Асабліва дзякую старшыні, спадару Шнайдэру, які запрасіў мяне і прывітаў вельмі цёплымі словамі. Я хачу падзякаваць, таксама, за гэты асаблівы дар - што наша сустрэча можа адбыцца ў такім гістарычным месцы.

Для мяне, як Біскупа Рыма, гэта вельмі хвалюючы момант сустракацца з вамі, прадстаўнікамі Рады Лютэранскай Царквы ў Германіі, тут, у старажытным аўгустыніанскім кляштары Эрфурта. Тут Лютэр вывучаў тэалогію. Тут, у 1507 г. ён прыняў святарскія пасвячэнні. Насуперак жаданню свайго бацькі, ён пакінуў вывучэнне юрыдычных навук, паглыбіўся у вывучэнне тэалогіі і пачаў свой шлях да святарства у ордэне св. Аўгустына. На гэтым шляху яго не цікавілі тыя ці іншыя рэчы. Тое, што прыносіла яму супакой гэта было пытанне аб Богу, які быў яго глыбокай унутранай патрэбай, вясной яго жыцця і сутнасцю ўсяго яго шляху. Як адшукаць міласэрнага Бога?” – гэта пытанне турбавала яго сэрца і было ў цэнтры кожнага тэалагічнага аналіза і унутранай барацьбы. Для яго тэалогія не была толькі акадэмічнай навукай, але ўнутранай барацьбой з самім сабой, і потым, стала барацьбой за Бога і разам з Богам.

Як адшукаць міласэрнага Бога?. Тое, што гэта пытанне стала рухавіком усяго яго шляху мяне заўсёды ўражвае вельмі моцна. Хто, зараз, турбуецца аб гэтым, нават сярод хрысціян? Што азначаюць пытанні аб Богу ў нашым жыцці? У нашым прапаведванні? Большая частка людзей, нават сярод хрысціян, лічыць, што Бог, не цікавіцца нашымі грахамі і нашымі цнотамі. Ён ведае, што мы ўсе зяўляемся толькі целам. Калі сёння, людзі яшчэ вераць у нешта, што стаіць над гэтым, а таксама ў суд Божы, то амаль усе лічаць, што Бог павінен быць шчырым, і нарэшце, у сваёй міласэрнасці, не будзе звяртаць увагу на нашы маленькія недахопы. Але ці сапраўды нашы недахопы такія маленькія? Ці не будзе знішчаны свет з прычыны грахоўнасці вялікіх, а таксама маленькіх, якія думаюць толькі аб уласным дабрабыце? Ці не будзе знішчаны свет праз моц наркотыкаў, якія жывуць, з аднаго боку за кошт жыцця і грошаў, а з іншага боку, прагі задавальненняў людзей, якія ім аддаюцца? Ці не існуе пагрозы з боку павялічэння гвалту, які часта апранае маску рэлігійнай прыналежнасці? Ці голад і беднасць, могуць знішчыць цэлыя часткі свету, калі ў нас, любоў Бога, і любоў да бліжняга, да стварэнняў Божых, людзей, будзе яшчэ жывой? Пытанні падобнага кталту можна працягваць. Не, зло не зяўляецца дробяззю. Яно не будзе такім моцным, калі мы паставім Бога, у цэнтр нашага жыцця. Пытанне: якая пазіцыя Бога ў адносінах да мяне, як я сябе адчуваю перад абліччам Бога? гэта пытанне Марціна Лютэра павінна стаць нанава, канешне ў новай форме, нашым патыннем. Я думаю, што гэта першы заклік, які мы павінны пачуць падчас сустрэчы з Марцінам Лютэрам.

Потым, важна іншае: Бог, адзіны Бог, Стварыцель неба і зямлі гэта нешта адрознае ад простай філасофскай гіпотезы ад стварэнні света. Гэты Бог мае аблічча і Ён размаўляў з намі. У чалавеку Езус Хрыстус стаў адным з нас сапраўдным Богам і сапраўдным чалавекам. Навучанне Лютэра, уся яго духоўнасць, была хрыстацэнтрычнай: Тое, што спрыяе справе Хрыста, было для Лютэра герменэўтычным крытэрыям для інтэрпрытацыі Святога Пісання. Аднак, гэта азначае, што Хрыстус павінен быць у цэнтры нашай духоўнасці, і любоў да Яго, жаданне жыцця разам з Ім, павінна кіраваць нашым жыццём.

Зараз вы можаце сказаць: Добра, але што рабіць з ўсім гэтым у нашай экуменічнай сітуацыі? Усё гэта, магчыма зяўляецца, спробай ухіляцца, дзякуючы шматлікім словам ад тэрміновых праблем, у якіх мы хочам дасягнуць практычнага прагрэса, канкрэтных вынікаў? Наконт гэтага я адкажу: самай неабходнай рэччу ў экуменізме, зяўляецца перш за ўсё, каб пад націскам секулярызацыі, не згубіць, раптоўна, нашы супольныя вялікія рэчы, якія самі па сябе робяць нас хрысціянамі, і якія былі нам дадзены як дар і заданне. Было памылкай канфесійнай эпохі, бачыць тое, што наз раздзяляе, і не разумець таго, што мы маем супольнага у разуменні Святога Пісання і ў вызнанні веры старажытнага хрысціянства. У гэтым заключаецца вялікі экуменічны прагрэс апошніх дзесяцігоддзяў: тое, што мы зразумелі у чым наша адзінства, у магчымасці спяваць і маліцца разам, у супольнай дзейнасці на карысць хрысціянскай этыкі перад абліччам свету, у супольным сведчанні Бога Езуса Хрыста у гэтым свеце, мы вызнаём гэтае адзінства нашым вечным фундаментам.

Аднак, небяспека згубіць гэта застаецца рэальнай. Тут я хачу адзначыць два аспекта. У апошнія часы, геаграфія хрысціянства вельмі глыбока змянілася і працягвае змяняцца. Перад абліччам новага хрысціянства, якое распаўсюджваецца дзякуючы вялікай місіянерскай дынаміке, формы якой часта выклікаюць хваляванне, гістарычныя канфесійныя Касцёлы часта застаюцца здзіўленымі. Гэта хрысіцянства з слабай інстытуцыянальнай сістэмай, з невялікім рацыянальным багажом і яшчэ меншым багажом дагматычным і слабай стабільнасцю. Гэты сусветны фенамен ставіць нас усіх перад пытаннем: што пазітыўнага і негатыўнага нам можа сказаць гэта новая форма хрысціянства? У любым выпадку, яна паставіць нас перад абліччам пытання - што заўсёды будзе заставацца сапраўдным і што неабходна мяняць, у адносінах да пытанняў аб нашым фундаментальным выбары ў веры.

Больш глыбокім ў нашай краіне і больш актуальным зяўляецца другі выклік для ўсяго хрысціянства; аб ім я хачу паразмаўляць: я маю на ўвазе наш секулярызаваны свет, у якім мы сёння павінны жыць і сведчыць аб нашай веры. Адсутнасць Бога у нашым грамадстве становіцца больш цяжкай, гісторыя аб Яго Адкрыціі, аб якім кажа Святое Пісанне, здаецца застаецца ў мінулым, якое заўсёды аддаляецца. Ці трэба змяняцца да ціскам секулярызацыі, станавіцца больш сучаснымі праз саступкі ў веры? Канешне, вера павінна заўсёды пераглядацца і перш за ўсё, патрабуе таго, каб жыць ёй так, каб яна заўсёды заставалася сучаснай. Але не саступкі ў пытаннях веры нам дапамогуць, а толькі больш інтэнсіўнае жыццё ёй ў нашыя дні. Гэта зяўляецца галоўным экуменічным заданнем. У гэтым мы павінны дапамагаць адзін аднаму: верыць больш глыбока і больш жыццёва. Не будзе тактык збаўлення, выратавання хрысціянства, але толькі вера абдуманая і, якой мы будзем жыць па-новаму; вера праз якую Хрыстус, а з ім Бог Жывы, увойдзе у гэты наш свет. Як мучанікі нацыскай эпохі нас прывялі адзін да аднаго і здзейснілі першыя вялікія экуменічныя крокі, таксама і сёння вера, якой мы павінны жыць у самай нашай глыбіні, у гэтым секулярызаваным свеце, зяўляецца экуменічнай сілай больш моцнай за тую, што нас раздзяляе, але якая вядзе нас да адзінства у адным Пану.








All the contents on this site are copyrighted ©.