2011-09-23 11:56:25

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з мусульманскай супольнасцю Берліна


23 верасня, у другі дзень свайго візіта ў Германію, у будынку Апостальскай Нунцыятуры ў Берліне, адбылася сустрэча Святога Айца з прадстаўнікамі мусульманскай супольнасці нямецкай сталіцы. У сваёй прамове Папа нагадаў, што ў Берліне знаходзіцца найстаражытнейшая мячэць у Германіі і, што тут пражывае, найбольшая колькасць мусульман, у параўнанні з іншымі гарадамі.

Папа адзначыў што, “неабходна ўсе сілы накіраваць не толькі на палепшэнне ўзаемнага знаёмства і разумення, але таксама для таго, каб кожны меў магчымасць зрабіць свай унёсак ў пабудову агульнага дабра грамадства”. Пантыфік падкрэсліў, што многія мусульмане надаюць вялікае значэнне рэлігійнаму вымярэнню жыцця. “Каталіцкі Касцёл таксама спрыяе прызнанню публічнага вымярэння рэлігійнай прыналежнасці у плюралістычным грамадстве”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт ХVI звярнуў увагу на тое, што для нармальнага функцыянавання грамадства неабходна, каб існала павага паміж усімі грамадзянамі незалежна ад іх рэлігіі ці філасофскіх поглядаў. “Павага паміж людзьмі ўзрастае толькі на аснове разумення неад’емных каштоўнасцяў уласцівых чалавечай натуры, якія тычацца годнасці кожнай чалавечай асобы”, - сказаў Пантыфік. Святы Айцец падкрэсліў, што такое разуменне не абмяжоўвае рэлігіяй чалавека, але тычыцца ўсіх грамадзян.








All the contents on this site are copyrighted ©.