2011-09-23 14:05:19

Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у экуменічнай малітве ў Эрфурце


RealAudioMP3 Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы Германіі, у касцёле былога кляштара аўгустыніанцаў прайшла экуменічнай малітва, падчас якой Бэнэдыкт XVI прамовіў гамілію. “Фундаментальнае адзінства заключаецца ў тым, што мы верым ў Бога, Усемагутнага Айца, Стварыцеля неба і зямлі. У тым, што мы вызнаём трыадзінага Бога – Айца і Сына і Святога Духа. Найвышэйшая еднасць не з’ўяляецца самотнасцю манады, але адзінствам праз любоў. Мы верым ў Бога – у канкрэтнага Бога. Верым у тое, што Бог размаўляў з намі і стаў адным з нас. Сведчыць аб гэтым жывым Богу з’ўяляецца нашым супольным заданнем сёння”, - сказаў Папа.

Акрамя таго, Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на тое, што зараз “мы жывём у час, калі крытэрыі быцця людзьмі сталі неяснымі. “Этыка была заменена халоднымі падлікам наступстваў. Перад абліччам гэтага, мы хрысціяне павінны бараніць непарушную годнасць чалавека, ад зачацца да самай смерці, у пытаннях імплантацый і эўтаназіі... Без ведання Бога, чалавекам лёгка маніпуліраваць. Вера ў Бога павінна канцэнтравацца на нашай супольнай дзейнасці для чалавека”, - падкрэсліў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.