2011-09-22 11:55:39

Паўночная Карэя: візіт рэлігійных лідэраў з Поўдня


RealAudioMP3 21 верасня ў Паўночную Карэю прыбыла дэлегацыя паўднёвакарэйскіх рэлігійных лідэраў на чале з арцыбіскупам Кванджу. На працягу чатырох дзён свайго візіта іерархі плануюць паспрыяць аднаўленню дыялога паміж Поўначу і Поўднем, які быў спынены пасля таго, як ў красавіку 2010 г. паўночнакарэйскія войскі патапілі паўднёвакарэйскі ваенны карабль, а ў лістападзе 2010 г. падверглі бамбардыроўкам востраў Ёнпхёндо.

“Мы знаем, што Пхеньян можа выкарыстаць наш візіт для сваіх уласных мэтаў. Аднак нашым адзіным жаданнем застаецца аднаўленне дыялога і даць пазітыўны сігнал грамадству Паўночнай Карэі”, - расказаў Мітрапаліт Кванджу арцыбіскуп Кім Хі-Ёнг.

Яго суправаджаюць шэсць лідэраў іншых рэлігій. Яны прыбылі ў Паўночную Карэю, праз кітайскі горад Шэньянг. У праграму іх візіта ўключаны сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў Паўночнай Карэі. Рэлігійныя лідэры, паспрабуюць таксама аднавіць магчымасць для дастаўкі гуманітарнай дапамогі, свайму паўночнаму суседу.








All the contents on this site are copyrighted ©.