2011-09-22 18:37:42

Бэнэдыкт XVI адказаў на пытанні журналістаў падчас палёту у Берлін


22 верасня падчас пералёту з Рыма ў Берлін Бэнэдыкт ХVI адказаў на пытанні журналістаў, якія суправаджалі яго у самалёце. На пытанне аб прычынах таго, што ў Германіі шмат людзей пакідае Касцёл з прычыны ўзнікшых сексуальных скандалаў, Святы Айцец адказаў, што пакіданне Касцёла вернікамі мае шмат прычын. Звычайна гэты адыход з’яўляецца апошнім крокам доўгага ланцуга. У гэтым кантэксце мы павінны запытаць сябе: “Чаму я знаходжуся ў Касцёле. Я знаходжуся ў Касцёле як у спартыўнай, культурнай асацыяцыі, у якой я маю свае інтарэсы і калі іх не знаходжу адыходжу ад яе? Ці быць у Касцёле гэта справа больш глыбейшая?”. Бэнэдыкт ХVI сказаў, што важным з'яўляецца тое, што быць у Касцёле не азначаеналежаць да асацыяцыі, але быць у “сетцы” Пана, які ловіць добрыя і дрэнныя рыбы з вады смерці на зямлі жыцця. Папа падкрэсліў неабходнасць аднаўлення разумення Касцёла, як Божага народу і такім чынам навучыцца вытрымліваць скандалы і супрацьдзейнічаць ім, будучы у гэтай “сетцы” Пана.

На пытанне, аб тым, што многія пратэстуюць супраць яго візіту Святы Айцец выказаў разуменне гэтага, бо ў свабодным грамадстве многія могуць сваю думку. Папа адзначыў, што выражаць свае погляды з’яўляецца часткай свабоды і трэба заўважыць, што ў нямецкім грамадстве моцна ўкаранёныя секулярызм і супраціўленне каталіцызму. Толькі, каб гэтыя пратэсты праяўляліся цывілізаваным спосабам. “З іншага боку праўдаю ёсць тое, што многія чакаюць гэтага візіту і маюць вялікую любоў да Папы”,- сказаў Бэнэдыкт ХVI. Адначасна нагадоў, што з даўніх часоў ў Германіі існуе недавер адносна каталіцызма, але таксама існуе ўсё большае перакананне ў тым, што грамадству патрэбная маральная сіла. “У сённяшні час мы патрабуем прысутнасці Бога. Шмат людзей з радасцю мяне чакае і спадзяецца убачыць свята веры. Па гэтай прычыне я шчаслівы, што магу несці пасланне Хрыста маёй Радзіме”,- сказаў Папа да прысутных журналістаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.