2011-09-21 14:48:20

Індыя: працягваецца пераслед хрысціян


RealAudioMP3 “Хрысціянскія супольнасці Індыі, забеспакоены тым, што ў краіне працягваюцца пераследаванні хрысціян”, - паведамляе інфармацыйнае агенства “Fides”. “Два дні таму прадстаўнікі індуіскіх радыкальных груповак пашкодзілі касцёл у Карнатака; у Мадыя яны перашкодзілі правядзенню малітвы; у Андгра паліцыя арыштавала 7 хрысціян, а ў мятэчку Утар пратэстанцкага пастыра, на падставе абвінавачанняў у празылітызме”, - паведамляе агенства.

“Сусветная рада індыйскіх хрысціян” - экуменічная арганізацыя, якая сочыць за рэлігійнай сітуацый ў краіне, паведаміла, што ў 2011 г. у Індыі адбылося каля 55 выпадкаў гвалту ў дачыненні да хрысціян. Акрамя таго, былі зарэгістраваны сотні эпізодаў запалохванняў, пагрозаў, пашкоджанняў будынкаў і месцаў культу. У справаздачы Дзярждэпартамента ЗША аб рэлігійнай свабоды у свеце, таксама змешчаны крытычныя заўвагі адносна сітуацыі ў Індыі.

З гэтай прычыны індыйскія каталіцкія біскупы выдалі паведамленне, у якім адзначаюць, што “падтрымліваюць прыняцце ў краіне заканадаўчых мер з мэтай абароны этнічных і рэлігійных меншасцяў”. Арцыбіскуп Нью Дэлі, Вінцэнт Канчэсао, у інтэрв’ю агенству “Fides” звярнуў увагу на нядаўні факт не прыняцця парламентам закона аб абароне рэлігійных меншасцяў. Іерарх расказаў, што многія індыйскія партыі бачаць у гэтым законе пагрозу для індыўіскай большасці краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.