2011-09-21 16:12:30

Прамова Папы ў парламенце - трэцці падобны выпадак ў гісторыі


RealAudioMP3 Пасол Германіі пры Апостальскай Сталіцы Юрген Шмід у інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што прамова Бэнэдыкта XVI у нямецкім парламенце, падчас афіцыйнага візіта ў гэту краіну, сведчыць аб вялікай паваге да яго асобы з боку нямецкага народа, а таксама аб адкрытасці і плюралістычнасці грамадства. Ён падкрэсліў цікавасць, якая існуе ў Германіі да таго, што скажа Папа.

“Гэта будзе трэці выпадак у гісторыі, калі Рымскі Пантыфік выступіць у парламенце. Раней Ян Павел ІІ выступаў у польскім парламенце і ў італьянскім. Зараз Бэнэдыкт ХVI будзе прамаўляць у парламенце Германіі. У нашай краіне не прынята, каб візіт на дзяржаўным узроўні мог працсці таксама і ў парламанце. Гэты гонар маюць толькі асобы, якія займаюць самыя высокія пасады. Папа быў запрошаны ў парламент кіраўніко Бундэстага. Прамова Святога Айца будзе мець вялікае значэнне і будзе выслухана з вялікай ўвагай. Гэта праўда, што ідзе шмат дыскусій аб тым, што скажа Папа”, - сказаў Юрген Шмід.

Пасол расказаў таксама, што Германія ўжо гатова прыняць Святога Айца. Па дадзеных апошніх апытання большасць жыхароў краіны ставяцца да візіта Бэнэдыкта ХVI вельмі станоўча.









All the contents on this site are copyrighted ©.