2011-09-21 15:11:26

Нунцый у Германіі: Папа – майстр тлумачэння навучання Касцёла сучаснаму чалавеку


RealAudioMP3 У Германіі заканчваюцца апошнія прыгатаванні да апостальскага падарожжа Бэнэдыкта XVI, якое пачнецца заўтра 22 верасня і працягнеца да нядзелі 25 верасня. Гэта будзе першы афіцыйны візіт Пантыфіка на радзіму, у якасці кіраўніка дзяржавы. У інтэрв’ю нашаму радыё Апостальскі нунцый ў Германіі, арцыбіскуп Жан-Клод Пэрысэ, адзначыў, што значэнне візіта вельмі добра падкрэслівае дэвіз, пад якім ён пройдзе: “Дзе Бог – там будучыня”. “Думаю, што наша грамадства мае патрэбу ў надзеі, і таму Папа, напэўна, ва ўсіх сваіх прамовах будзе звяртаць ўвагу менавіта на надзею на будучыню і хрысціянскія каштоўнасці”, - сказаў дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

“Папа сустрэнецца з Германіяй, падобнай на іншыя заходнія грамадствы, у якіх вера не з’яўляецца вельмі моцнай нават унутры самага Касцёла: практыкуючыя вернікі, якія рэгулярна ходзяць на нядзельную св. Імшу, складаюць каля 15% насельніцтва. У той час, як лічаць сябе членамі Касцёла, каля трэцці жыхароў Германіі. Яшчэ адна трэць – гэта лютэране і нарэшце, апошняя – гэта людзі без якой-небудзь асобнай рэлігійнай прыналежнасці. Але я бачу, што нават тыя, хто не згодны з Касцёлам, усё роўна, зацікаўлены яго пасланнем”, - сказаў Апостальскі нунцый у Германіі .

Арцыбіскуп Пэрысэ, адзначыў, што сёння існуе патрэба ў тым, каб знайсці мову неабходную для перадачы скарбу навучання Касцёла, якая фарміравалася стагоддзямі і зрабіць яе зразумелай людзям. “У гэтым Бэнэдыкт XVI з’яўляецца сапраўдным майстрам”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.