Кс. Ламбардзі: Апостальская Сталіца будзе паважаць рашэнне ААН па палестынскаму пытанню
Кіраўнік Залі Друку
Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што Святы Пасад будзе цалкам
паважаць рашэнне ААН ў справе Палестынскай дзяржавы.
У размове з журналістамі,
кс. Ламбардзі, падкрэсліў, што сваю пазіцыю ў справе незалежнасці Палестыны Апостальская
Сталіца выказала яшчэ 3 чэрвеня 2011 г. падчас візіта Махмуда Абасса, главы Палестынскай
аўтаноміі ў Ватыкан. У паведамленні, апублікаваным пасля сустрэчы палестынскага кіраўніка
з Бэнэдыктам ХVI і кіраўнікамі Дзяржсакратарыята Апостальскай Сталіцы была падкрэслена
патрэба ажыццяўлення “легітымных імкненняў палестынскага народа мець незалежную дзяржаву”
. Адзначалася, што ізраэліцяне і палестынцы “павінны жыць у бяспецы і міры са сваімі
суседзямі ў рамках межаў прызнаных на міжнародным узроўні”.
23 верасня кіраўнік
Палестынскай аўтаноміі Махмуд Аббас выступіць на форуме ААН у Нью Ёрку, падчас якога
будзе абмяркоўвацца пытанне аб прыняцці Палестыны у якасці паўнапраўнага члена гэтай
арганізацыі.
У нядзелю 18 верасня таксама адбылася малітва хрысціян Палестыны
ў інтэнцыі прызнання іх дзяржавы. Лацінскі Патрыярх Іерусаліма на пенсіі арцыбіскуп
Мішэль Саббах, заклікаў вернікаў да малітвы за поспех дыпламатычнай дзейнасці Махмуда
Аббаса.
Рэлігійныя лідэры Іерусаліма, у тым ліку Патрыярхі трох хрысціянскіх
канфесій, ў сваёй сумеснай заяве выказаліся за існаванне двух незалежных дзяржаў.
Яны таксама заклікалі палестынцаў і ізраэліцян, каб тыя захоўвалі супакой падчас галасавання
на сесіі ААН, якая пройдзе ў пятніцу 23 верасня.