Арцыбіскуп Эрфурцкі: візіт Папы – гэта ўвага не толькі да вернікаў
Арцыбіскуп Эрфурцкі
Ёахім Ванкэ лічыць, што візіт Папы ў Германію ўмацуе вернікаў на іх шляху, ва ўмовах
палітычнай і грамадскай сітуацыі, якая сёння часта змяняецца. “Гэты візіт Святога
Айца, пакажа яго ўвагу не толькі да вернікаў, але да ўсіх жыхароў, якія жывуць тут”,
- сказаў у інтэрв’ю нашаму радыё іерарх. Ён адзначыў таксама, што ў Эрфурце, тэрыторыі,
якая уваходзіла у склад ГДР, многія жыхары не мелі моцнай сувязі з хрысціянствам ад
самага свайго нараджэння, а католікі ў гэтай частцы краіны з’яўляюцца меншасцю – таму
візіт Папы будзе вялікім гонарам і паслужыць для ўмацавання мясцовых вернікаў.
“Папа
сам прапанаваў, а потым прыняў запрашэнне наведаць аўгустыніанскі кляштар, у якім
жыў Марцін Лютэр. Мы вельмі рады, што сустрэча з кіраўнікамі Лютэранскай Царквы Германіі,
пройдзе менавіта ў нас, у Эрфурце, бо гэта падкрэсліць экуменічныя адносіны, якія
існавалі тут нават у часы былой камуністычнай Германіі. Мы ведаем, што толькі разам
– лютэране і католікі – можам быць сведкамі Евангелля у нашым грамадстве. Сустрэча
з Папам дасць новы імпульс экуменічнай атмасферы, у якой мы жывём у гэтым рэгіёне”,
- сказаў арцыбіскуп.
Іерарх адзначыў, што толькі дыялог і адказны пошук волі
Бога, можа дапамагчы адказаць на сучасныя выклікі і супольна пабудаваць шляхі, якія
дапамогуць выйсці са складаных сітуацый.