2011-09-20 12:20:16

Халдэйскі арцыбіскуп: пад пагрозай культурны плюралізм на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 Халдэйскі арцыбіскуп Кіркута Луіс Сако адзначыў, што арабская вясна і вялікія перамены на Блізкім Усходзе паўплывалі на тое, што ў краінах гэтага рэгіёну пад пагрозай знаходзіцца культурны плюралізм, якія існаваў на працягу стагоддзяў, паведамляе агенства “AsiaNews”.

Арцыбіскуп Сако падкрэсліў, што хрысціяне у Іраку, мусульманскай дзяржаве, жылі мірна на працягу чатырнаццаці стагоддзяў. “Сёння сітуацыя змянілася. Ісламскі фундаменталізм умацоўваецца і становіцца больш трывожным фенаменам. Фундаменталісты жадаюць, каб ісламскія законы Шарыяту сталі асновай для грамадзянскага права і служылі абаронай іх рэлігійнай і этнічнай ідэнтычнасці”, - расказаў іерарх.

На думку арцыбіскупа, “арабская вясна” прынесла моцнае жаданне дэмакратыі і прызнання фундаментальных правоў чалавека, але “гэта ідэя, нажаль застаецца фармальнай і больш адпавядае тэарытычным прынцыпам, чым канкрэтнай рэальнасці”.

Арцыбіскуп Сако падкрэсліў важнасць “аднаўлення дыялога з мусульманскай большасцю і жыцця ва ўзаемнай павазе і годнасці”. “Толькі такім чынам мы зможам мець давер адзін да аднаго і будаваць больш цесныя адносіны”,- сказаў халдэйскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.