2011-09-20 11:51:30

Кардынал Пьячэнца: святарскіх пасвячэнняў жанчын у Касцёле не будзе


RealAudioMP3 Кардынал Маўро Пьячэнца, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, у інтэрв’ю агенству “Zenit”, адзначыў, што у Касцёле заўсёды існавалі рухі, якія жадалі прыстасавацца да ментальнасці свету. “Але такой папулярнасці, як сёння, яны, напэўна, не мелі ніколі. І ў гэтым ёсць заслуга СМІ, якія робяць ім вялікую рэкламу”, - адзначыў іерарх. На думку кардынала спецыфікай дзейнасці псеўдарэфарматараў у Касцёле, з’яўлецца апраўданне граху, каб чалавек больш не спрабаваў адкрывацца на міласэрнасць Бога.

Адказваючы на пытанне, аб святарскіх пасвячэннях жанчын, іерарх нагадаў, што яшчэ ў 1994 г. Ян Павел ІІ ясна акрэсліў, што ў Каталіцкім Касцёле гэтага ніколі не будзе. “У Касцёле існуе шмат магчымасцяў для жанчын, каб рэалізаваць сваё хрысціянскае пакліканне. Напрыклад, нічога не перашкаджае жанчыне стаць кіраўніком Залі Друку Апостальскай Сталіцы ці, каля яна добры эканаміст, узначаліць адміністрацыю Апостальскай Сталіцы”, - сказаў кардынал Пьячэнза.

Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства звярнуў увагу на важнасць захавання цэлібата. “Нявернасць і слабасць некаторых святароў не можа быць крытэрыям агульнага суджэння. Статыстыка сведчыць аб тым, што сёння распадаецца каля 40% сужэнстваў, у той час, як пакідаюць свае святарскія абавязкі толькі каля 2% святароў”, - сказаў кардынал Пьячэнца. На яго думку адмена цэлібата не паўплывае на колькасць пакліканняў.

Іерарх адзначыў, што праблема недахопу святароў паступова вырашаецца. “Гэтаму спрыяюць частыя малітвы вернікаў, рэгулярныя адарацыі ў гэтай інтэнцыі і павага да святароў”, - расказаў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.