2011-09-20 10:12:20

Кардынал Кох: мы не маем альтэрнатыў экуменізму


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох адзначае, што адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і Лютэранскай Царквой з’ўляюцца добрымі і візіт Папы ў Германіі будзе спрыяць вырашэнню многіх пытанняў, якія застаюцца невырашанымі. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што падарожжа Пантыфіка на радзіму будзе мець экуменічны характар, бо адным з пунткаў візіта Святога Айца будзе Эрфурт – горад у якім жыў Марцін Лютэр. Тут Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з прадстаўнікамі Рады Лютэранскага Царквы ў Германіі падчас экуменічнага набажэнства.

“Я думаю, што сёння важна, каб усе Цэрквы якія з’явіліся дзякуючы Рэфармацыі, засяродзіліся на разважанні аб існаванні Касцёла. У 1999 г. у Аўсбургу, мы падпісалі Супольную Дэкларацыю аб навучанні аб апраўданні. Зараз, як гаворыцца ў тэксце самой Дэкларацыі, настаў момант паразважаць над эклезіялагічнымі пытаннямі: аб існаванні і сутнасці Паўсюднага Касцёла. Я думаю, што гэта тыя пункты на якія варта звярнуць увагу падчас дыялога”.

На думку кардынала Курта Коха, Папа жадае, каб экуменізм знайшоў свае духоўныя карані, бо гэта заданне было нам дадзена самім Хрыстом, які маліўся “каб усе былі адно”. “Мы не маем ніякіх альтэрнатыў экуменізму, бо гэта заданне, якое Пан нам даверыў, і я упэўнены, што Папа яго вылучыць на першае месца”, - сказаў кардынал Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.