Кардынал Пэтэр Тарксан,
старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” прыме ўдзел ў канферэнцыі “Цэнтральнае месца
чалавечай працы ў сацыяльнай эканоміцы і еўрапейскім рынку”, якая пройдзе 21 верасня
ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі з нагоды 30-й гадавіны энцыклікі Яна Паўла ІІ “Laborem
exercens” (“Выконваючы працу”). Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца парламентская
група Еўрапейскай народнай партыі, Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў, а
таксама Камісія епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза.
Удзельнікі сустрэчы паразважаюць
аб значэнні слоў бл. Яна Паўла ІІ: “Чалавечая праца з’яўляецца ключом, і напэўна самым
галоўным ключом сацыяльнага пытання, калі мы хочам бачыць яго па-сапраўднаму з пазіцыі
дабра чалавека”. Святы Айцец адзначаў, што “калі вырашэнне сацыяльнага пытання будзе
шукацца з мэтай зрабіць жыццё больш чалавечым, тады ключ, а менавіта праца, набывае
фундаментальную важнасць”.
Акрамя кардынала Тарксана з дакладамі выступяць
Отмар Карас, віцэ-прэзідэнт группы Еўрапейскай народнай партыі і адказны за міжрэлігійны
дыялог і рэлігійныя справы, Лука Дыоталеві, віцэ-прэзідэнт Сацыяльных тыдняў італьянскіх
католікаў і Марцін Уайлд, генеральны сакратар Міжнароднага Хрысціянскага Саюза бізнэсмэнаў.