2011-09-20 16:47:25

21 верасня – Міжнародны дзень міра


RealAudioMP3 21 верасня будзе адзначацца Міжнародны дзень міра. З гэтай нагоды Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун скіраваў спецыяльнае пасланне, ў якім звяртае увагу на тое, што мір з’яўляецца нашай місіяй і аб’ектам нашага штодзённага пошуку. “Тэма сёлетняга дня засяроджваецца на пытанні міра і дэмакратыі ў свеце. Дэмакратыя з’яўляецца важнай каштоўнасцю для ААН і мае вырашальнае значэнне для правоў чалавека”,- адзначыў генсек ААН.

Пан Гі Мун звярнуў увагу на тое, што дэмакратыя не ажыццяўляецца сама па сабе, але яе трэба развіваць і абараняць. “Свет мае патрэбу у тым, каб усе выказаліся на карысць сацыяльнай справядлівасці і свабоды СМІ, роўнасці палоў, прававой дзяржавы і права самастойна вызначаць сваю будучыню”,- нагадаў кіраўнік ААН.

“У гэтым годзе маладыя людзі былі ў першых шэрагах у змаганні за свабоду ў свеце. Дзякую актывістам і простым людзям за іх адвагу і рашучасць у пабудове лепшай будучыні свету”,- сказаў Генеральны сакратар ААН.

“ААН будзе надалей спрыяць рэалізацыі агульнага жадання годнасці, бяспекі і роўных магчымасцяў. 21 верасня гэта дзень для ўсіх тых, якія шукаюць міру”,- адзначыў Пан Гі Мун.








All the contents on this site are copyrighted ©.