19 верасня 2011 г.
роўна ў 9.11 рымскага часу ў італьянскім горадзе Неапале паўтарыўся цуд св. Януарыя.
Згодна
з гістарычнымі дадзенымі, Януарый каля 300 г. быў біскупам Беневента або Неапаля.
Яго біскупства прыпала на перыяд жорсткага пераследу хрысціянаў пры імператары Дыяклетыяне.
Януарый самаахвярна наведваў у вязніцах сваіх адзінаверцаў і падтрымліваў іх духоўна.
Разгневаны яго смеласцю намеснік асудзіў біскупа на смерць. Спачатку Януарыя жыўцом
укінулі ў палаючую печ, але агонь не пашкодзіў яму. Тады яго аддалі на разарванне
львам, але львы лагодна ляглі каля яго ног. Нарэшце, Януарыю і сямі яго паплечнікам
19 верасня 305 г. адсеклі галовы. Рэліквіі святога Януарыя спачываюць у неапалітанскай
катэдры, куды прыбывае вялікая колькасць пілігрымаў. Штогод адбываецца так званы «цуд
крыві святога Януарыя»: у галоўныя святы на яго ўшанаванне — 19 верасня і ў суботу
перад першай нядзеляй мая — яго кроў, што захоўваецца ў дзвюх шкляных ампулках, становіцца
вадкаю, калі ампулкі падносяць да галавы святога. Нягледзячы на шматлікія доследы
і экспертызы, да сённяшняга дня гэты цуд застаецца невытлумачальным. Лічыцца, што
спазненне цуду прадказвае няшчасці Неапалю і яго жыхарам. Святы Януарый з’яўляецца
апекуном Неапаля і ахоўвае ад вывяржэннў вулканаў, якія часта здараюцца ў гэтай мясцовасці.