2011-09-19 13:15:33

Германія: Мэркель спадзяецца на развіццё экуменізма пасля візіта Папы


RealAudioMP3 Канцлер Германіі Ангела Мерэль выказала жаданне, каб у цэнтры візіту Папы у яе краіну было пытанне адзінства хрысціян. На думку кіраўніка нямецкага ўрада тэма экуменізму і збліжэнне паміж Каталіцкім Касцёлам і Лютэранскай Царквой павінна мець асаблівае месца ў ходзе сустрэчы Святога Айца са сваімі суайчыннікамі. Лютэранка Ангела Меркэль выказала перакананне, што ў абліччы лаіцызацыі грамадства неабходна падкрэсліваць тое, што аб’ядноўвае падзеленых хрысціян.

З нагоды візіту Бэнэдыкта ХVI ў Германію канцлер Ангела Меркэль у сваім выступленні па нямецкім тэлебачанні падкрэсліла, што яна вельмі задаволена з візіту Святога Айца. Акрамя таго яна адзначыла ролю Каталіцкага Касцёла, які будучы паўсюль прысутным бярэ на сябе адказнасць за пытанні справядлівасці і міру ў свеце, што ў наш час мае асаблівае значэнне.








All the contents on this site are copyrighted ©.