2011-09-17 13:24:36

“Octava Dies”. Дзе Бог- там будучыня


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі, у сённяшнім разважанні ў рубрыцы “Octava Dies”, прапануе паразважаць аб найбліжэйшым Апостальскім падарожжы Святога Айца ў Германію.

Кс. Фэдэрыко Ламбардзі адзначае, што Бэнэдыкт ХVI прыбудзе ў сваю краіну, якую многія прызнаюць за найбольш развінутую ў Еўропе, але ў якой аднак хрысціянская вера перажывае вялікі крызіс. Апостальскае падарожжа Святога Айца будзе праходзіць пад дэвізам: “Дзе Бог- там будучыня”.

“Гэта ключавыя словы гаміліі Бэнэдыкта ХVI ў аўстрыйскім Санктуары Марыяцэль, якую Святы Айцец прамовіў чатыры гады таму”,- нагадаў кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы. Тады Пантыфік гаварыў аб дэмаграфічным крызісе ў Еўропе, як знаку адсутнасці даверу ў будучыню. “Наша планета будзе пазбаўлена будучыні толькі тады, калі знікнуць сілы чалавечага сэрца і калі яно не будзе асвятляць розум, значыць, калі аблічча Бога не будзе больш свяціцца над зямлёю. Там, дзе Бог- там будучыня”,- нагадаў словы Папы кс. Ламбардзі.

Святар распавёў, што з першых дзён абрання на Пятровую Сталіцу, папа Бэнэдыкт ХVI заўсёды нагадвае, што абвяшчанне прымату Бога з’яўляецца прыярытэтам яго пантыфікату. Святы Айцец жадае адказаць на пытанні “Кім з’яўляецца Бог? Як убачыць Яго аблічча? Дзе з Ім сустрэцца і як з Ім гаварыць? Як адносіны з Богам накіроўваюць жыццё чалавека і яго адказнасць у грамадстве? Як адносіны з Богам дапамагаюць у пошуку справядлівасці ў грамадстве?”,- нагадаў некаторыя запытанні Святога Айца кс. Ламбардзі.

Дырэктар Ватыканскага рады адзначае, што Бог не з’яўляецца чужым у жыцці чалавека. Мы не павінны чакаць ад Папы адказаў на маргінальныя пытанні, але на найбольш істотныя. “Наведваючы краіну, у якой поўнае адмаўленне ад Бога паказала свае самыя крайнія вынікі, мы павінны паразважаць над тым, як дзейнічаць разам- як людзі, веруючыя ў Бога, як хрысціяне і католікі- каб будаваць будучыню годную чалавека”,- адзначыў кс. Фэдэрыко Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.