17 верасня ў італьянскім
горадзе Турыне адбылася беатыфікацыя кс. Франчэско Палеары. Ён нарадзіўся ў 1863 г.ў
Польяно Міланэзэ, каля Мілана, у вельмі пабожнай і шматдзетнай сям’і. Яго бацькі
былі простымі сялянамі і выхоўвалі сваіх дзяцей ў простай і моцнай веры, у поўным
даверы Божаму Провіду. У вельмі раннім узросце Франчэско пачуў пакліканне да святарскага
жыцця. Паступіў у духоўную семінарыю “Малога Дому Божага Провіду” ў Турне, заснавальнікам
якой быў св. Джусэппэ Котоленго ( 1786- 1842). Франчэско Палеары прыняў святарскае
пасвячэнне ў 1886 г. маючы толькі 23 гады.
На працягу 40 гадоў быў спаведнікам
і духоўным кіраўніком у дыяцэзіяльнай семінарыі ў Турыне. Вёў рэкалекцыі для святароў,
законніц і свецкіх асоб. Інтэнсіўная душпастырская праца і шматлікія абавязкі, якія
ўзяў на сябе, прывялі да таго, што пачаў ён хварэць. Сваю хваробу пераносіў мужна,
у вялікай веры і адданасці Богу. Памёр 7 мая 1939 г. Ужо за жыцця вернікі прызнавалі
яго за святога.
Св. Беатыфікацыйную Імшу цэлебраваў кардынал Анджэла Амата,
прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
Сённяшняя беатыфікацыя з’яўляецца
14 ў гэтым годзе і 95 з пачатку пантыфіката папы Бэнэдыкта ХVI.