2011-09-17 13:30:12

Пакістан: біскупы звяртаюць увагу ААН на праблемы рэлігійных меншасцяў


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Пакістана звярнулася да ААН, каб паслала свайго назіральніка ў іх краіну дзеля абмеркавання сітуацыі, у якой жывуць рэлігійныя меншасці. На думку епіскапата пераследаванні хрысціян, напады на іх храмы, пазбаўлянне вернікаў маёмасці, прымушанні змяніць веру, не прыходзяць з ніадкуль.

“Закон аб рэлігіях у краіне дае большыя правы мусульманам. Прыкладам можа служыць вядомы закон аб блюзнерстве, які не дазваляе на любую крытыку Мухамеда і іслама”,- адзнчаюць біскупы у сваім звароце да ААН.

Іншым фактарам, які спрычыняе гвалты ў краіне ў дачыненні да хрысціян, гэта злоўжыванне ўлады некаторымі палітыкамі Пакістана. У звароце да ААН каталіцкія біскупы заявілі, што “сітуацыя ў краіне пагаршаецца і апошнія 12 месяцаў гэта для нас чорны год”.








All the contents on this site are copyrighted ©.