2011-09-16 11:16:56

ЗША: даклад аб рэлігійнай свабодзе ў свеце


RealAudioMP3 “Урады, якія ўмацоўваюць павагу да свабоды веравызнання, супрацоўнічаюць з грамадскай супольнасцю і адмаўляюцца ад любых відаў пераследу і гвалту, спрыяюць захаванню большай стабільнасці краіны”, - гаворыцца ў дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб рэлігійнай свабодзе ў свеце, у якім прадстаўлены шырокі агляд сітуацыі рэлігійных меншасцяў. Дзяржсакратар Хілары Клінтан, падчас прэзентацыі даклада, якое адбылося 15 верасня ў Вашынгтоне, заклікала прадстаўнікоў урадаў звяртаць больш увагі на праблемы з якімі сутыкаюцца рэлігійныя супольнасці, бо яны часта становяцца аб’ектам агрэсіўных кампаній і гвалтоўных нападаў.

У сёлетняй справаздачы аб рэлігійнай свабодзе, здзяйсняецца параўнальны аналіз з сітуацыяй якая існавала ў 2010 г. Таксама састаўлены рэйтынг краін у залежнасці ад узроўня рэлігійнай свабоды.

Да краін ў якіх сітуацыя акрэслена, як “асабліва выклікаючая хваляванне” адносяцца: Саўдаўская Аравія, Бірма, Кітай, Паўночная Карэя, Эфіопія, Іран, Судан і Узбекістан. У гэтых краінах адзначаецца вялікі ўзровень непавагі да рэлігійных меншасцяў, актыўная дзейнасць груп рэлігійных фундаменталістаў. Звяртаецца ўвага на закон аб блюзнерстве, які асабліва ў Пакістане, часта выкарыстоўваецца для пераследу прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў, а таксама існаванне палітычных партый, ідэалогія якіх грунтуецца на фундаменталізме.

Адзначаецца, што ў некаторых краінах, амаль адсутнічае абарона рэлігійных меншасцяў з боку дзяржавы. Да такіх краін адносяцца Інданезія, Егіпет, Афганістан, Ірак, Нігерыя, Туркменістан. Што тычыцца Егіпта, звяртаецца ўвага на пасіўнасць дзяржавы ў пошуку віноўных за атакі на хрысціян коптаў.

У справаздачы, змяшчаюцца таксама крытычныя заўвагі, адносна стану рэлігійнай свабоды ў Еўропе: існаванне законаў забараняючых насіць спецыфічнае адзенне, згодна з рэлігійнымі традыцыямі, або праявы антысемізма. “Абарона рэлігійнай свабоды з’яўляецца фундаментальным абавязвам ЗША, які існаваў з часу ставарэння Федэратыўнай Рэспублікі і застаецца да сённяшняга дня”, - сказала пад час прэзентацыі справаздачы Хілары Клінтан.








All the contents on this site are copyrighted ©.