2011-09-16 12:02:46

Ватыкан: новы маршрут для турыстаў


RealAudioMP3 16 верасня адбылася прэзентацыя новага турыстычнага маршрута па “зялёным сэрцы” горада-дзяржавы Ватыкан – па знакамітых Ватыканскіх садах. Маршрут быў распрацаваны Рымскай пілігрымскай ініцыятывай сумесна з Дзяржсакратарыятам Апостальскай Сталіцы, і прадугледжавае маленькае падарожжа на адкрытым мініаўтобусе па асноўных славутасцях Ватыканскіх садоў.

У інтэрв’ю нашаму радыё прэс-сакратар Рымскай ініцыятывы пілігрымак Елена Грацыні расказала, што ідэя нарадзілася з жадання пазнаёміць усіх турыстаў, якія прыбываюць у Вечны горад з таямніцамі Ватыканскіх садоў.

“Пачынаючы ад плошчы св. Марты, маршрут пралягае ўверх і дае магчымасць пабачыць цудоўныя краявіды, якія ляжаць на шляху. Адсюль адкрываецца цудоўны від на купал базылікі св. Пятра, Лурдскую гроту ў Ватыкане. Прадугледжаны, таксама прыпынкі, як напрыклад перад капліцай Панны Марыі Гвардзейцаў, ці яшчэ Панны Марыі Фацімскай і Гвадэлупскай. Таксама прадугледжны іншыя прыпынкі. Напрыклад перад Палацам Губернатарыята, тэхнічнай сядзібай Ватыканскага радыё і Ватыканскай чыгуначнай станцыяй. І канешне гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю Ватыканскіх садоў і многіх іншых прыгожых месцаў, як напрыклад з фантанам Аквілона, схаваным ў зеляні”, - расказала прэс-сакратар Рымскай ініцыятывы пілігрымак.

Елена Грацыні, расказала, што прыцягласць экскурсіі каля адной гадзіны, а білеты для наведвання Ватыканкіх садоў можна набыць у офісе Рымскай ініцыятывы пілігрымак, які знаходзіцца каля плошчы св. Пятра. Іх кошт складае 12 еўра для дарослых, 8 еўра для дзяцей. Для тых пілігрымаў, якія яшчэ не дасягнулі шасцігадовага ўзроста ўваход бесплатны.








All the contents on this site are copyrighted ©.