2011-09-14 14:02:07

Мадрыд: Еўрапейскі форум душпастырства студэнтаў


RealAudioMP3 16-18 верасня ў Мадрыдзе пройдзе Кангрэс нацыянальных кіраўнікоў душпастырства студэнтаў. У форуме, арганізаваным Радай Канферэнцый Біскупаў Еўропы, прыме ўдзел каля 40 дэлегатаў біскупскіх канферэнцый. Сустрэча будзе праходзіць пад лозунгам: “Душпастырства студэнтаў у служэнні новай евангелізацыі”. Яна прымеркавана да ХІІІ пленарнай сесіі Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў Ватыкане 7-28 кастрычніка 2012 г.і будзе прысвечаны тэме новай евангелізацыі.

У форуме прыме ўдзел арцыбіскуп Нікола Этэравіч, Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў і кс. прэлат Сэрджо Ланца, тэолаг з каталіцкага ўніверсітэта “Sacro Cuore” у Мілане.

Падчас кангрэса яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з душпастырствам студэнтаў у розных краінах і абмяркуюць прапановы супрацоўніцтва на еўрапейскім узроўні ў святле нядаўніх Сусветных Дзён Моладзі, якія прайшлі ў Мадрыдзе 16-21 жніўня 2011 г. і Еўрапейскага кангрэса душпастырства студэнтаў, які прайшоў у Мюнхене з 27 па 30 студзеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.