2011-09-14 15:16:02

Кастэль Гандольфа: выстава кніг Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 З нагоды візіта Святога Айца ў Германію, які пройдзе 22-25 верасня 2011 г. нямецкае выдавецтва “Herder” у супрацоўніцтве з Ватыканскім выдавецтвам арганізавала выставу кніг папы Бэнэдыкта ХVI, перакладзеных на шматлікія мовы свету.

Унікальнай ў сваім родзе выстава 15 верасня будзе прадстаўлена Святому Айцу ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, затым 16 верасня ўсім зацікаўленым у Ватыкане і нарэшце 24 верасня ў сядзібе выдавецтва “Herder” ў Фрыбургу. У экспазіцыі прадстаўлены каля 600 перадкладаў кніг Папы зробленых ў 25-ці краінах свету. Упершыню ў адным месцы можна пабачыць румынскі пераклад кнігі Папы “Соль зямлі”, кітайскі “Бог і свет”, разам з арыгінальнымі манаграфіямі кардынала Ёзэфа Ратцынгера.

Дырэктар Ватыканскага выдавецтва Джузэппэ Коста сказаў, што для яго з’яўляецца вялікай радасцю прадставіць наведвальнікам выставы такую вялікую колькасць кніг, перакладзеных на шматлікія мовы свету, на розныя блізкія Папе тэмы. “Для нас будзе вялікай радасцю паказаць таксама Святому Айцу, гэту выставу 15 верасня ў Кастэль Гандольфа,”, - сказаў Джусэппэ Коста.








All the contents on this site are copyrighted ©.