Кардынал Левада сустрэўся з кіраўніком Брацтва св. Пія Х
14 вераня ў сядзібе
Папскай камісіі “Ecclesia Dei” адбылася сустрэча старшыні гэтай дэкастэрыі кардынала
Уільяма Левады з кіраўніком Святарскага Брацтва св. Пія Х біскупам Бернардам Фелаем.
У паведамленні апублікаваным пасля сустрэчы адзначаецца, што прызнанне Брацтвам св.
Пія Х дактрынальнай прэамбулы з’яўляецца ўмовай поўнага прымірэння лефебрыстаў з Апостальскай
Сталіцай.
Паведамленне нагадвае, што на пачатку 2009 г. папа Бэнэдыкт ХVI
зняў экскамуніку з біскупаў, якіх пасвяціў без згоды Папы арцыбіскуп Марсэль Лефебр
у 1988 г. “Прымаючы пад увагу хваляванні і просьбы прадстаўленыя членамі Брацтва св.
Пія Х, у якіх гаворыцца аб павазе і разуменні інтэгральнасці каталіцкай веры згодна
з пазіцыяй ІІ Ватыканскага Сабора адносна Традыцыі, Кангрэгацыя Веравучэння прызнае
за аснову поўнага прымірэння з Апостальскай Сталіцай прызнанне Лефебрыстамі дактрынальнай
прэамбулы, якая была ім перададзена 14 верасня 2011 г.”,- гаворыцца ў паведамленні
Залі Друку Апостальскай Сталіцы.
Прэамбула змяшчае некаторыя дактрынальныя
прынцыпы і крытэрыі інтэрпрэтацыі каталіцкага навучання, якія неабходны, каб гарантаваць
вернасць навучанню Касцёла. “Адкрытай застаецца магчымасць далейшага вывучэння і тэалагічнага
тлумачэння выразаў і фармуліровак прысутных у дакументах ІІ Ватыканскага Сабора і
ў паслясаборавым навучанні”,- адзначаецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы.
Падчас
сустрэчы былі прапанаваны некаторыя элементы кананічнага вырашэння сітуацыі Святарскага
Брацтва св. Пія Х.