2011-09-14 13:02:53

Бэнэдыкт XVI: перамога веры, можа перамяніць смерць у жыццё


RealAudioMP3 Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы св. Пятра ў Рыме, Бэнэдыкт XVI прамовіў да сабраных вернікаў катэхезу, якую прысвяціў псальму 22. Папа падкрэсліў, што гэты псальм з’яўляецца вельмі хрысталагічным і знаходзіць сваё спаўненне ў апавяданнях, аб пакутах Хрыста, паказваючы два іх вымярэння: прыніжэнне і хвалу, смерць і жыццё. “Псальм 22 з’яўляецца вельмі сардэчнай і кранальнай малітвай, па-сапраўднаму чалавечай і багатай тэалагічным зместам, дзякуючы чаму, стаў адным з самых вядомых і найбольш вывучаемых з усёй Кнігі Псальмаў”, - сказаў Папа. Святы Айцец адзначыў, што ў сваім разважанні ён хоча разглядзець больш падрабязна першую частку псальма, у якой увага канцэнтруецца на плачы, каб паказаць некаторыя важныя аспекты малітвы Бога.

“У гэтым псальме, мы бачым постаць нявіннага, якога пераследуюць і хочуць забіць ворагі; ён, у сваю чаргу, звяртаецца да Бога з горкім плачам, які праз моцную веру, таямніча пераўтвараецца ў праслаўленне. У сваёй малітве, горкая рэальнасць і суцяшаючая памяць аб мінулым чаргуюцца: разуменне сваёй цяжкай сітуацыі, аднак не пазбаўляе надзеі. Яго першыя словы, з’яўляюцца заклікам да Бога, які здаецца знаходзіцца вельмі далёка, не адказвае і здаецца пакінуў:

"Божа мой, Божа мой, чаму мяне пакінуў?
Далёкія словы майго воклічу ад збаўлення майго.
Божа мой, я клічу удзень і Ты не адказваеш;
У начы і няма мне суцяшэння".

Бог маўчыць, і гэта маўчанне разрывае душу, якая не перастае клікаць, але не знаходзіць адказ”_ сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што малітва патрабуе слухання і адказу, кантакту, адносінаў, якія могуць прынесці камфорт і збаўленне. Але калі Бог не адказвае, кліч аб дапамозе губляецца ў пустэчы і адзінота становіцца непераноснай. Святы Айцец падкрэсліў, што негледзячы ні на што, псальміст, не можа паверыць у тое, што яго сувязь з Богам абсалютна спынілася; і ў той час як моліцца кажа, што “яго” Бог, не можа яго пакінуць.

Папа нагадаў, што словы “Божа мой! Божа мой! Чаму мяне пакінуў”, Евангелісты Мацвей і Марк адносят да Езуса, які іх прамовіў паміраючы на крыжы. “Яны выражаюць пакінутасць Месіі, Сына Бога, які перажывае драму смерці, рэальнасць абсалютна супрацьлеглую Пану жыцця”, - сказаў Пантыфік. “Аднак, яго кліч, не быў безнадзейным, як і ў псальміста, малітва якога з часам перамянняецца ў праслаўленне і давер ў Боскую перамогу. Праз пакуты, падпарадкаванне Айцу, Пан Езус пераўзыходзіць пакінутасць і смерць і сягае да жыцця, а затым дорыць яго ўсім вернікам”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што пасля горкага плачу, у псальме, ідуць радкі, у якіх псальміст успамінае аб мінулым:

На Цябе спадзяваліся нашы бацькі;
Спадзяваліся, і Ты вызваляў іх,
Да Цябе заклікалі яны, і былі ратаваныя;
На Цябе спадзяваліся, і не былі асаромленыя

Папа адзначыў, што псальміст паходзіў з народа, які быў заўсёды аб’ектам любові Бога. На працягу ўсёй гісторыі, народ яўрэйскі звяртаўся да Бога і атрымліваў дапамогу. Аднак псальміст адчувае сябе пакінутым, таму яго сітуацыя падаецца яшчэ больш драматычнай. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што людзі вакол таксама насміхаліся над сваёй ахвярай, і іранічна казалі: “Ён звяртаецца да Пана; Ён яго ўратуе, збавіць, калі па-сапраўднаму любіць”.

“Адзіныя, блізасць каго адчувае псальміст гэта ворагі, якія яго акружаюць. Псальміст называе іх быкамі і львамі, і яны здаюцца яму непераможнымі, а ён сам здаецца сябе маленькім чарвяком”, - сказаў Папа.

“Гэтыя выявы, якія выкарыстоўваюцца ў псальме, служаць таксама для таго, каб паказаць наколькі чалавек становіцца жорсткім, калі нападае на свайго брата; ён набывае нешта жывотнае, і губляе чалавечы знешні воблік; гвалт заўсёды мае ў сябе нешта жывотнае і толькі збаўленчае ўмяшальніцтва Бога можа вярнуць чалавеку яго чалавечнасць”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Святы Айцец адзначыў, што сітуацыя псальміста з кожным радком псальма становіцца больш драматычнай: “смерць пачынае ахопліваць яго”. Пантыфік правёў паралель з Укрыжаваным Хрыстом, стан якога таксама пагаршаўся і салдаты, якія стаялі пад крыжам пачалі дзяліць вопратку ахвяры, якую ўжо лічылі мёртвай.

“Менавіта ў гэты момант, псальміст звяртаецца з новым заклікам: “Але Ты, Пане не адыходзь ад мяне; сіла мая! Прыйдзі мне на дапамогу... Уратуй мяне.” Гэты заклік раскрывае нябёсы, бо з’яўляецца сведчаннем веры, упэўненасцю, якая сягае праз усе сумневы, цемру і запусценне. Плач перамяняецца, становіцца праслаўленнем і прыняццем збаўлення: “Ты мне адказаў. Буду абвяшчаць імя Тваё братам маім, буду славіць цябе на сходзе”. Так псальм, пераўтвараецца ў падзяку, у вялікі гімн які ахоплівае ўвесь народ, вернікаў Пана, літургічны сход, будучыя пакаленні. Пан дапамог, збавіў бедняка і паказаў сваё міласэрнае аблічча”.

Папа адзначыў, што перамога веры, можа перамяніць смерць у дар жыцця, пакуты ў крыніцу надзеі. Ён заклікаў вернікаў, жыць пасхальнай таямніцай у сваім штодзённым жыцці і нават калі здаецца, што Бога няма, або што Ён маўчыць, заўсёды ўмець адрозніваць сапраўдную рэальнасць, ад таго што падаецца.

Пасля заканчэння катэхезы, Бэнэдыкт XVI на верталёце накіраваўся ў Кастэль Гандольфа, летнюю рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў, дзе працягне свой адпачынак.








All the contents on this site are copyrighted ©.