2011-09-14 14:44:36

Арцыбіскуп Цоліч: візіт Папы ў Германію дасць імпульс экуменізму


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч у інтэрв’ю выданню “Westdeutsche Allgemeine Zeitung” расказаў, што Каталіцкі Касцёл у гэтай краіне чакае ад візіту Папы імпульса для экуменічнай дзейнасці. “Папа ведае, што яго будуць слухаць з увагай пра ўсё тое, што ён скажа пра Марціна Лютара”,- сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Цоліч сказаў, што “магчыма Папа зробіць бачныя знакі, якія стымулююць экуменічны працэс, заахвоціць на духоўным і тэалагічным узроўні, працягваць гэты шлях”.

Адносна пратэстаў, супраць візіту Папы, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі сказаў, што ён паважае розныя пазіцыі. Аднак запытаў: “Чаму крытыкі візіту Папы не скажуць проста: католікі павінны мець магчымасць прывітаць свайго кіраўніка, і мы гэта паважаем?”. “Мне здаецца, што для нашага адкрытага грамадства не хапае цярпімасці і разумення”,- адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.