2011-09-13 13:26:51

“L’Osservatore Romano” аб візіце Папы ў Анкону


RealAudioMP3 Італьянскія СМІ звярнулі ўвагу на словы Бэнэдыкта XVI скіраваныя ў нядзелю 11 верасня да людзей свету працы, падчас заканчэння Нацыянальнага Эўхарыстычнага кангэса ў Анконе.

Каментуючы візіт Папы ў гэты італьянскі горад, галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano” Джаванні Марыя Віян, адзначыў, што цікавасць СМІ да гэтай тэмы з’яўляецца натуральнай ва ўмовах эканамічнага крызіса. Джаванні Віан падкрэслівае, аднак, што Папа захацеў даць гэтай праблеме больш шырокае вымярэнне. “Як заўсёды Святы Айцец захацеў паказаць крыніцу праблемы”, - адзначае рэдактар ватыканскага выдання. “Папа заклікаў да разважання над гістарычнымі наступствамі спробаў арганізацыі грамадстваў праз ідэалогіі, якія абапіраліся на сілу ўлады і эканомікі, адкідваючы Бога. У выніку чаго гэтыя грамадствы атрымалі каменіі замест хлеба”, - нагадвае словы Бэнэдыкта XVI “L’Osservatore Romano”.

Джаванні Марыя Віян, адзначае, што Папа ўказаў на Эўхарыстыю, як на цэнтральнае месца ў гэтым грамадска-палітычным кантэксце. “З сакрамэнта, які з’яўляецца сэрцам хрысціянскай веры, паходзіць прыняцце новай грамадскай адказнасці, а таксама пазітыўнае развіццё грамадства ў цэнтры якога стаіць чалавек, асабліва хворы ці патрабуючы”, - цытуе словы Святога Айца Джаванні Марыя Віян.








All the contents on this site are copyrighted ©.