2011-09-13 12:30:55

Рым: дыскусія аб дыскрымінацыі хрысціян у Еўропе


RealAudioMP3 12 верасня ў Рыме прайшла сустрэча Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), прысвечаная дыскрымінацыі хрысціян у свеце. У ёй прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў 56 краін, рэлігійных супольнасцяў і недзяржаўных арганізацый. У працах форума прынялі ўдзел таксама арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, Сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыята Апостальскай Сталіцы і Мітрапаліт Іларыён, Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязаў Маскоўскага Патрыярхата.

Масімо Інтровінэ, прадстаўнік камісіі АБСЕ па барацьбе з расізмам, ксенафобіяй, дыскрымінацыямі і нецярпімасцю ў адносінах да хрысціян і прадстаўнікоў іншых рэлігій звярнуў увагу на павялічэнне пераследу хрысціян ў еўрапейскіх краінах. Ён прывёў прыклады нападаў на святароў і месцы культу. “У Вялікабрытаніі частымі з’яўляюцца напады на пратэстантаў, якія прапаведваюць на вуліцах. У Францыі, паводле інфармацыі мясцовай жандармерыі, кожны другі дзень вандалы наносяць пашкоджанні каталіцкім касцёлам ці могілкам”, - расказаў Масімо Інтровінэ.

Падчас мерапрыемства удзельнікі узгадалі аб італьянскай законніцы Лаўры Майнеті, забітай сатаністамі ў 2000 г., і працэс беатыфікацыі якой нядаўна пачаўся.

Плёнам рымскай сустрэчы павінна стаць стварэнне міжнароднай базы дадзеных аб фактах дыскрымінацыі хрысціян, з мэтай спрыяць супрацоўніцтву паміж паліцыяй і ўладамі краін АБСЕ, інфармавання грамадстваў аб гэтай з’яўве.

Злачынствы здзейсненыя з нянавісці да хрысціян, першы раз былі прызнаны, прававой і гуманітарнай праблемай на такой вялікай міжнароднай сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.