2011-09-13 13:49:57

Парыж: форум па бяспецы журналістаў


RealAudioMP3 На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў свеце загінула больш за 500 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Гэтай сур’ёзнай праблеме прысвечана сустрэча, якая праходзіць 13-15 верасня ў Парыжы па ініцыятыве ЮНЕСКА. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі міжнародных арганізацый, прафесійных асацыяцый, эксперты па пытанням бяспекі журналістаў.

Удзельнікі форума абмяркоўваюць пытанні звязаныя з бяспекай работнікаў СМІ: факты запалохванняў, затрыманняў і незаконных арыштаў, частых забойстваў журналістаў падчас выканання службовых абавязкаў. Сёння ўдзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць моцныя і слабыя бакі існуючых у свеце юрыдычных міжнародных нормаў, а таксама выклікі, якія стаяць у гэтай сферы перад ААН. 14 верасня ўдзельнікі мерапрыемства паспрабуюць распрацаваць сумесную праграму дзеянняў перад абліччам існуючай праблемы.

У адкрыцці сустрэчы прынялі ўдзел Рагу Менон, старшыня Міжнароднай праграмы ЮНЕСКА па развіцці камунікацыі і Ірына Бокава, генеральны дырэктар гэтай арганізацыі ААН. Удзельнікі форума таксама пазнаёміліся са спецыяльным відэазваротам, які да іх скіраваў Наві Пілай, Вышэйшы камісар ААН па правах чалавека.









All the contents on this site are copyrighted ©.