2011-09-13 10:28:14

"Homo caritatis". Супольнасць і грамадства


RealAudioMP3 У мінулых праграмах мы пачалі знаёміцца з жыццём і філасофскай спадчынай выдатнага філосафа ХХ ст. Жака Марытэна. Яго тэорыі аказалі вельмі вялікі ўплыў на ўсю сучасную каталіцкую думку, і сацыяльнае навучанне Касцёла не з’яўляецца тут выключеннем. Менавіта таму я лічу будзе цікава глыбей пазнаёміцца з яго філасофіяй.

Ітак. Паважаныя радыёслухачы, я прапаную пачаць наша знаёмства з найбольш сістэматызаванай працай французскага філосафа, якая называецца “Чалавек і дзяржава”. У ёй Жак Марытэн прадстаўляе сваё бачанне народа, дзяржавы, суверынетэта, сродкаў з дапамогай, якіх ажыцяўляецца палітычнае жыццё, дэмакратыі, ролі Касцёла ў гэтай сферы.

У сённяшняй праграме мы паспрабуем разабрацца з некаторымі паняццямі, якія дапамогуць нам зразумець сутнасць адносін паміж народам і дзяржавай. На пачатку сваёй кнігі Жак Марытэн адзначае, што няма больш няўдзячнай працы чым спрабаваць з дапамогай розума адрозніць і размежаваць агульныя паняцці, якія узніклі ў чалавечай гісторыі з практычных патрэбаў і напоўнены шматлікімі адценкамі сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характара. Такія паняцці заўсёды змяняюцца, яны то ужываюцца як сінонімы, то супрацьпастаўляюцца адзін аднаму. Кожны чалавек іх выкарыстоўвае з тым большай лёгкасцю, чым меньш аб іх ведае. Але калі вырашаеш гэтыя паняцці адзяліць адно ад другога ўзнікаюць цяжкасці.

Да такіх паняццяў Жак Марытэн адносіць паняцці нацыі, палітычнага грамадства і дзяржавы. Што ж хаваецца за імі? Якое значэнне яны маюць? На гэтыя пытанні мы паспрабуем адказаць разам з вялікімі французскім філосафам.

Калі мы размаўляем ў штодзённым жыцці, то няма нічога злога ў тым, што мы ужываем паняцці нацыя, палітычнае грамадства і дзяржава ў якасці сінонімаў. Але што тычыцца іх сацыялагічнага і палітычнага сэнса, то іх трэба вельмі ясна адрозніваць. Менавіта злучэнне гэтых паняццяў, на думку Марытэна, стала праклёнам сучаснай гісторыі.

Жак Марытэн пачынае свой вельмі педантычны і дасканалы аналіз з пошуку адметнасці паміж двума вельмі падобнымі паняццямі - супольнасцю і грамадствам. Ён адзначае, што хоць яны і вельмі падобны, аднак неабходна ведаць, што яны адрозныя па сваёй прыродзе.
Як супольнасць так і грамадства, з’яўляюцца этыка-сацыяльнымі і па-сапраўднаму чалавечымі рэаліямі, а не проста біялагічнымі. Аднак супольнасць, у большай ступені звязана з прыродай і біялагічным, у той час, як грамадства адносіцца да твораў розума, да разумных і духоўных здольнасцяў чалавека. Іх унутраная і сацыяльная сутнасць і характарыстыкі, як і сфера ўжывання, не супадаюць.

Каб зразумець адметнасць паміж імі Жак Марытэн заклікае узгадаць, што грамадскае жыццё заўсёды аб’ядноўвае людзей вакол якога-небудзь агульнага аб’екта, матэрыяльнага ці духоўнага. Менавіта вакол яго пераплятаюцца міжчалавечыя адносіны.

У супольнасці, аб’ект з’яўляецца даннасцю. Ён ёсць і ніхто на яго не звяртае ўвагу. Гэты супольны аб’ект для супольнасці дзейнічае незалежна ад яе, ствараючы агульныя пачуцці, агульны неасэнсаваны дух і псіхалагічныя структуры і многае іншае.

У грамадстве аб’ект з’яўляецца задачай, якую трэба выканаць. Гэта мэта, якую трэба дасягнуць. Гэта мэта існуе незалежна ад установак людзей і волі народа. Мэце папярэднічае згода паміж людзьмі. Такім чынам ў грамадстве дамінуе аб’ектыўнасць і рацыянальнасць. Камерцыйнае прадпрыемства, прафсаюз, навуковае таварыства з’яўляюцца грамадствамі, у той самай ступені, як і палітычнае грамадства. Рэгіянальныя, этнічныя, моўныя групы, грамадскія класы з’яўляюцца супольнасцямі. Племя і клан, гэты тыя супольнасці, які падрыхтоўваць глебу для палітычнага грамадства. Супольнасць, гэта прадукт інстынкта і спадчына канкрэтных умоў і гістарычных структур; у той час як грамадства, гэта плён розума і маральнай сілы (таго, што ў антычнасці называлі “цнота”).

Яшчэ адной адметнай рысай, якая адрознівае супольнасць, з’яўляецца дамінаванне калектыўных формаў успрыняцця, калектыўная свядомасць, якая дамінуе над індывідуальнай. У грамадстве наадварот, чалавек захоўвае сваю аўтаномію. Грамадскія адносіны паходзяць з канкрэтнай ініцыятывы, канкрэтнай ідэі і дабраахвотнага рашэння асобаў.

Жак Марытэн падкрэслівае, што нават у такі натуральных грамадствах, як сямейнае і палітычнае, дамінуе чалавечая свабода. А ў супольнасцях, няхай нават, якая сфарміравалася вакол прамысловага ці камерцыйнага грамадсвта, прысутнічае адаптацыя чалавека да сітуацыі. Існуюць пэўныя формы паводзінаў, якія праяўляюць сябе як прадвызначанасць. У грамадстве, прымус зыходзіць з закона, рацыянальных прадпісанняў, або ідэі агульнай мэты. У грамадстве, неабходна існаванне індывідуальнага сумлення і свабоды, якія даюць магчымасць свабодна падпарадкоўвацца закону.

Ітак дарагія сябры, мы разабраліся, што паняцці супольнасці і грамадства маюць розную сутнасць. У наступных праграмах, працягваючы знаёмства з кнігай Жака Марытэна “Чалавек і дзяржава” мы паспрабуем разабрацца, чым з’яўляецца нацыя, палітычнае грамадсвта і дзяржава.








All the contents on this site are copyrighted ©.