Чылійскія біскупы: павага да нявіннага жыцця існавала задоўга да хрысціянства
Канферэнцыя біскупаў
Чылі скіравала спецыяльны зварот, пад назвай “Голас жыцця нявінных” да палітыкаў і
законадаўцаў краіны, з нагоды дэбатаў аб легалізацыі абортаў, якія пачаліся на мінулым
тыдні. Супраць зменаў у законы краіны выступіў таксама прэзідэнт Чылі Себасціян Пінэра.
Гаворка
ідзе аб легалізацыі абортаў, у трох выпадках: калі цяжарнасць пагражае жыццю маці,
калі дзіця, яшчэ ва ўлонні, недобра сфарміравалася і калі цяжарнасць стала вынікам
згвалтавання. Чылійскія іерархі адзначаюць, што усведамляюць аб пакутах, якія перажываюць
маці і сем’і ў падобных сітуацыях. “Такія выпадкі з’яўляюцца прычынай болю, пакут
і неўпэўненасці, перад абліччам якіх ніхто не можа заставацца абыякавым. - падкрэсліваюць
біскупы - Аднак выхад з такіх сітуацый неабходна шукаць, памятаючы пра абавязак клапаціцца
аб жыцці, як маці, так і дзіцяці”. “Гэта заданне, стаіць перад усёй медыцынскай сістэмай,
а таксама грамадствам”, - адзначаюць іерархі.
Члены чылійскага епіскапата заклікаюць
да пашырэння адукацыі і павагі да каштоўнасці жыцця, клопату аб слабых, салідарнасці,
суперажыванню і справядлівасці.
“Дабраахвотнае забойства нявіннага стварэння
з’яўляецца вельмі цяжкім амаральным актам”, - нагадваюць іерархі словы папы Яна Паўла
ІІ з энцыклікі “Evangelium vitae”. “Гэты прынцып з’яўляецца глыбока чалавечым, і ён
існаваў яшчэ задоўга да хрысціянства”, - адзначаюць біскупы.
Каталіцкія іерархі
заклікаюць да пашырэння навуковых даследванняў і развіцця магчымасцяў, якія дапамогуць
захоўваць жыцці як маці, так і дзіцяці, і абароняць нявіннае жыццё ад пагрозаў, якія
перад ім ставіць сучасная культура.