2011-09-12 14:43:27

Кардынал Кох і Мітрапаліт Філарэт выступілі на форуме ў Мюнхене


RealAudioMP3 У Мюнхене працягваецца Міжрэлігійная сустрэча “Пакліканыя жыць разам. Рэлігіі і культуры ў дыялогу”. Раніцай 12 верасня з дакладам выступіў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Тэмай прамовы іерарха быў – экуменізм і мучаніцтва.

“У сучасным свеце хрысціянская вера пераследуецца больш за ўсе іншыя. 80% усіх хто пераследуецца за сваю веру – гэта хрысціяне”, - адзначыў кардынал Кох. На думку іерарха, такая статыстыка з’яўляецца выклікам для хрысціянскага экуменізма, пакліканага паказаць сапраўдную салідарнасць. “Так як сёння, ўсе Цэрквы і хрысціянскія супольнасці маюць сваіх мучанікаў, мы павінны казаць аб сапраўдным экуменізме мучанікаў. У той час як мы, як хрысціяне і як Цэрквы, жывем на гэтай зямлі у яшчэ не дасканалай еднасці, мучанікі ў нябеснай славе, знаходзяцца ў сапраўдным і дасканалым адзінстве”, - сказаў кардынал Курт Кох.

Сёння з дакладам выступіў таксама Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт. Тэмай яго даклада была “Хрысціянская еднасць, любоў да бедных”. Беларускі іерарх звярнуў увагу на актуальнасць любові да бедных у сучасным кантэксце, які характарызуецца глыбокім эканамічным крызісам.

“Царква жыве ў грамадстве. Добры Пастыр і сёння нясе на Сваіх плячах цяжар свету. Таму мы, наследуя нашага Боскага настаўніка, разумеем нашу адказнасць у пераадоленні фінансава-эканамічнага крызіса, які ахапіў увесь свет”, - сказаў Мітрапаліт. Іерарх нагадаў, што адной з прычын крызіса стала падзенне узроўня маральнасці і адзначыў, як цяжка аднаўляць краіны пасля доўгіх гадоў камунізма, ва ўмовах нізкага узроўня маральнасці ў грамадстве. “Эканамічны крызіс успрымаецца намі, у першую чаргу, як духоўны выклік”, - сказаў беларускі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.