2011-09-12 12:01:38

Бэнэдыкт XVI прызначыў канцлера Папскай акадэміі жыцця


RealAudioMP3 12 верасня Бэнэдыкт XVI прызначыў канцлерам Папскай акадэміі жыцця Рэнцо Пегораро, дацэнта біяэтыкі тэалагічнага факультэта ва ўніверсітэце Трывінэта і дырэктара па навуцы фонда “Ланца” ў Падуі.

Рэнцо Пегораро ў 1985 г. атрымаў ступень доктара медыцыны і хірургіі ў Падуанскім універсітэце. Затым вывучаў біяэтыку у Каталіцкім універсітэце “Sacro Cuore” і Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 2005-2007 г. з’яўляўся дырэктарам “Еўрапейскага таварыства філасофіі медыцыны і аховы здароўя”. Аўтар шматлікіх даследванняў і публікацыі.

Папская акадэмія жыцця, была заснавана ў 1994 г. па ініцыятыве папы Яна Паўла ІІ з мэтай вывучэння тэм звязаных з абаронай жыцця, а таксама спрыяння развіццю і пашырэнню культуры біяэтыкі згодна з навучаннем Касцёла і прынцыпамі хрысціянскай маральнасці.

У склад Акадэміі уваходзяць 70 пастаянных членаў, якіх прызначае Папа. Дырэктарам Акадэміі жыцця з 2010 г. з’яўляецца іспанскі біскуп Ігнацый Караско дэ Паоло.








All the contents on this site are copyrighted ©.