2011-09-10 12:00:34

“Octava Dies”. 11 верасня


RealAudioMP3 У сваім сённяшнім разважанні, у рамках рубрыкі “Octava Dies”, дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, нагадвае аб дзесятай гадавіне тэрактаў у ЗША.

Кс. Ламбардзі адзначае, што 11 верасня 2001 г. чатыры самалёты поўныя пасажыраў, былі накіраваны на будынкі, якія з’яўляліся сімвалам эканамічнай, ваеннай і палітычнай моцы. Тады загінула каля 3 тыс. чалавек. Гэта былі прадстаўнікі каля 70 нацыянальнасцяў, людзі розных вер і культур. “Ітак, новае тысячагодзе, якое толькі пачалося, не пажадала стаць часам міра, але часам, калі нянавісць зноў захацела паказаць сваю сілу”, - адзначыў дырэктар Ватыканскага радыё. Ён падкрэсліў, што вайна працягваецца да сённяшняга дня і не вырашыла яшчэ не адну з існуючых у свеце праблем. “Негледзячы на тое, што Асама бін Ладэн, быў забіты, цяжка падумаць, што тэрарызм на гэтым закончыцца”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначае, што 11 верасня, многія людзі беглі ад пагрозы смерці, у той час як іншыя, наадварот, накіроўваліся да небяспечнага месца, ахвяроўвалі сабой, каб выратаваць жыцці іншых. Яны лічылі, што менавіта так неабходна паступаць і паступалі такім чынам. “Ахвярнаць нью-ёрскіх пажарнікаў і іншых, застаннецца для нас светлым пасланнем, у момант цемры”, - кажа кс. Ламбардзі. Ён падкрэслівае, што у той, дзень відавочным было перажыванне, дапамога, малітва, жаданне прымірэння, дыялога і міра. “Колькі нянавісці, але і колькі любові! Чаго было больш? Чаго больш зараз? Чаго будзе больш потым? Мы, якія чэрпаем сваё натхненне з імя Бога, хочам, каб усе вернікі узялі, з успаміна аб гэтай трагедыі, жаданне дзейнічаць на карысць жыцця і міра”, - кажа кс. Фэдэрыко Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.