Кардынал Таран: неабходна навучаць павазе і дыялогу
“Нельга забіваць у
імя Бога”, - сказаў кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным
дыялогу у інтэрвью французскаму выданню “La Croix”, з нагоды дзесятай гадавіны тэрактаў
у Нью Ёрку. У 2001 г. іерарх займаў пасаду Сакратара па адносінам з дзяржавамі. У
сваіх успамінах аб тым дні ён адзначыў, што пасля жахлівых нападаў, у выніку якіх
закінула каля 3 тыс. чалавек, навучанне аб тым, што нельга забіваць у імя Бога, стала
для рэлігійных лідэраў тэрміновым.
“11 верасня ніколі не паставіла пад сумнеў
міжрэлігійны дыялог. Наадварот, умацавалася партнёрства і супрацоўніцтва. У 2008 г.
кароль Саўдаўскай Аравіі, Абдала, арганізаваў у Мадрыдзе вялікую канферэнцыю прысвечаную
міжрэлігійнаму дыялогу. Аркамя таго, многія мусульмане, захацелі лепш пазнаёміцца
з тым, чым на самой справе з’яўляецца іслам. Многія выразілі сваю салідарнасць з ахвярамі,
асабліва хрысціянамі”, - сказаў кардынал Таран.
Іеарарх звярнуў увагу на неабходнасць
развіцця “педагогікі дыялога”, каб моладзь магла зразумець, “сутнасць дабра і зла,
тое, што сумленне кожнага чалавека з’яўляецца санктуарыям, які трэба паважаць, што
з развіццём духоўнасці мы становімся больш адказнымі, салідарнымі і адкрытымі на дыялог”.
Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу падкрэсліў важнасць такога выхавання
ў сям’і, школе, універсітэце. “Такое выхаванне неабходна, каб моладзь навучылася паважаць
іншых і зразумела, што адметнасць – гэта багацце”, - адзначыў іерарх.