2011-09-10 10:55:23

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі заснавальніка “Супольнасці св. Ігідзія”


RealAudioMP3 9 верасня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прафесара Андрэа Рыкардзі, заснавальніка “Супольнасці св. Ігідзія”, з нагоды маючай адбыцца 11-13 верасня ў архідыяцэзіі Мюнхен-Фрайзінг, у Германіі, Міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы за мір “у духу Асізі”. Арганізатарам гэтага мерапрыемства з’яўляецца менавіта “Супольнасць св. Ігідзія”.

Сёлетняя сустрэча пройдзе пад дэвізам “Пакліканыя жыць разам. Рэлігіі і культуры ў дыялогу”. Яна пачнецца з рэквіема ў памяць аб загінуўшых падчас тэррактаў 11 верасня у ЗША. Удзельнікі форума з дапамогай тэлемоста злучацца з Нью Ёркам, дзе таксама будуць праходзіць памятныя мерапрыемствы. У праграме сустрэчы - круглыя сталы на розныя духоўныя, палітычныя, сацыяльныя тэмы. У іх прымуць удзел прадстаўнікі розных рэлігіі, сярод якіх 14 кардыналаў і 40 каталіцкіх біскупаў, праваслаўныя мітрапаліты, лютэранскія іерархі, прадстаўнікі вялікіх сусветных рэлігій. Акрамя таго у сустрэчы прымуць удзел прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф, канцлер Ангела Мэркель, ізраільскія міністры, прадстаўнкікі палестныскай аўтаноміі, палітыкі з Італіі, Лівіі і іншых краін.

Частка дыскусій будзе прысвеча “арабскай вясне”. Прадугледжана пілігрымка ў канцэнтрацыйны лагер Дахаў, якую узначаліць кардынал Роджэр Этчэгерэй.

Падчас аўдыенцыі, праф. Рыкардзі прадставіў Святому Айцу план мерапрыемства і пазнаёміў яго з дзейнасцю “Супольнасці св. Ігідзія” ў свеце, асабліва ў Афрыцы і Азіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.