2011-09-10 14:04:55

Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у Эўхарыстычным кангрэсе ў Анконе


RealAudioMP3 Працягваючы традыцыю, якую пачаў у 1977 г., папа Павел VI, 11 верасня Бэнэдыкт XVI накіруецца ў Анкону, дзе прыме ўдзел у заключнай частцы італьянскага нацыянальнага Эўхарыстычнага кангрэса. 24-е падарожжа Святога Айца па Італіі, якое супадае з 10-й гадавінай тэрактаў у ЗША, працягнецца каля 10 гадзін. Падчас яго Пантыфік узначаліць урачыстую св. Імшу, якая пройдзе на тэрыторыі мясцовага порта.

Затым адбудзецца абед, у якім разам з Бэнэдыктам XVI прымуць удзел пяць беднякоў, аб якіх клапоціцца мясцовы “Caritas”, а таксама працаўнікі фірм, якія перажываюць цяжкасці ў сувязі з эканамічным крызісам. Абед будзе сімвалам салідарнасці Святога Айца з людзьмі працы, якія пакутуюць ад несправядлівасці і эгаізма іншых, а таксама заклікам да надзеі і мужнасці перад аблічам цяжкіх праблем.

Пасля абеда адбудзецца сустрэча Святога Айца са святарамі і сем’ямі з 72 парафій архідыяцэзіі, у катэдральным касцёле св. Цырыяка. Вечарам на цэнтральнай плошчы горада Папа прывітае каля 500 пар, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнта сужэнства. Гэта сустрэча пройдзе пад дэвізам “Кожнае новае пакаленне – гэта лепшае віно Езуса для Касцёла і свету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.