2011-09-09 11:28:58

Канферэнцыя Біскупаў Швейцарыі мае новага старшыню


RealAudioMP3 Чарговая пленарная сесія Канферэнцыі Біскупаў Швейцарыі прайшла 5-7 верасня 2011 г. ў Гівізес. На заканчэнне яе працы іерархі апублікавалі паведамленне, ў якім адзначаюць, што новым генеральным сакратаром епіскапата Швейцарыі прызначаны свецкі чалавек. Сарака чатырох гадовы Эрвін Таннэр з’яўляецца першым свецкім чалавекам у гісторыі краіны на гэтай пасадзе. Новы генеральны сакратар Канферэнцыі Біскупаў Швейцарыі жанаты, мае ступень тэалогіі і з’яўляецца доктарам цывільнага і кананічнага права. Ён заступіў на гэтай пасадзе прэлата Фелікса Гмура, які быў прызначаны біскупам Базілеі.

Падчас сваёй асамблеі біскупы таксама абмеркавалі шматлікія пытанні палітычнага і сацыяльнага жыцця краіны. У прыватнасці іерархі засяродзіліся на пытанні адказнасці сям’і за выхаванне дзяцей.Яны адзначылі што ў выхаванні дзяцей галоўнымі адказнымі з'яўляюцца бацькі. “Сапраўднае развіццё чалавека патрабуе поўнай павагі чалавечых каштоўнасцяў”,- адзначылі іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.