2011-09-09 15:53:01

Бэнэдыкт ХVI прыняў даверчыя граматы новага пасла пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 9 верасня Бэнэдыкт ХVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Вялікабрытаніі пры Апостальскай Сталіцы спадара Нігеля Маркуса Бакэра. У прамове да новага пасла Пантыфік адзначыў, што “калі палітыка дадзенай краіны не бярэ пад увагу і не пашырае чалавечых каштоўнасцяў, маральны рэлятывізм, які з гэтага вынікае, замест таго, каб весці да свабоднага, справядлівага і салідарнага грамадства, стварае толькі расчараванне, роспач, эгаізм і пагарду да жыцця і да свабоды іншых людзей”. Гэтымі словамі Папа нагадаў аб падзеях, якія мелі месца ў Англіі ў гэтым годзе.

Бэнэдыкт ХVI звярнуў увагу на тое, што “палітычныя лідэры краіны павінны тэрмінова шукаць рашэнні для удасканалення сістэмы адукацыі ў краіне, для садзейнічання эканамічнаму развіццю дзяржавы; лідары павінны знайсці меры, каб паменшыць беспрацоў’е ў краіне”. Святы Айцец нагадаў аб павышэнні “асноўных каштоўнасцяў здаровага грамадства”, што трэба рабіць праз “абарону жыцця і сям’і, праз здаровае маральнае выхаванне моладзі і праз брацкую павагу да бедных і слабых".

Гаворачы аб міры, Папа вельмі моцна дацаніў візіт Каралевы Вялікабрытаніі ў Рэспубліку Ірландыя. Пантыфік падкрэсліў, што гэта “вялікі крок у працэсе прымірэння” паміж двума народамі, “нягледзячы на беспарадкі, якія адбыліся летам гэтага году ў многіх гарадах Вялікабрытаніі”. Бэнэдыкт ХVI у прамове да новага пасла сказаў: “карыстаючыся магчымасцю, яшчэ раз заклікаю ўсіх тых, што звяртаюцца да гвалту, каб адклалі ў бок свае крыўды і шукалі дыялогу са сваімі бліжнімі ў інтарэсах міру і росквіту ўсяго грамадства”

Новы пасол Вялікабрытаніі пры Апостальскай Сталіцы Нігел Маркус Бакэр мае 45 гадоў. Дыпламатычную кар’еру пачаў у 1989 г. Ведае італьянскую і іспанскую мовы.








All the contents on this site are copyrighted ©.