Сенегал: біскупы заклікаюць да малітвы перад выбарамі прэзідэнта
Каталіцкія біскупы
Сенегала заклікалі вернікаў прысвяціць дзень 10 верасня посту і малітве ў інтэнцыі
маючых адбыцца прэзідэнскіх выбараў. Іерархі адзначаюць, што на працягу апошніх некалькіх
тыдняў у краіне павялічылася напружанасць паміж прыхільнікамі розных кандыдытаў,
таму варта прысвяціць час малітве, каб не дапусціць гвалтоўных дзеянняў і беспарадкаў.
“Наша
краіна жыве ў неспакойнай атмасферы. Моўныя сутыкненні, марадзёрствы і рэпрэсіі выклікаюць
хвалі незадаволеннасці насельніцтва, якое выходзіць на плошчы. Нашай народнай спадчыне
пагражаюць вельмі цяжкія наступствы”, - адзначаюць біскупы.
Епіскапат Сенегала
заклікае маліцца да Найсвяцейшай Панны Марыі аб міры, падчас набажэнстваў, у сям’і,
у школах, аж да дня выбараў, якія адбудуцца ў лютым наступнага года. “Наша Панна,
ты маці Хрыста і Маці людзей, выпрасі у Бога для Сенегала і людзей, якія кіруюць нашым
народам, святло і сілы неабходныя для захавання міра, справядлівасці і згоды паміж
людзьмі”, - напісалі ў сваім пасланні каталіцкія іерархі.