2011-09-08 10:33:00

Косава – краіна з хрысціянскімі каранямі


RealAudioMP3 “За два дні візіта ў Косава, я змог пабачыць вельмі жывы Касцёл, які карыстаецца вялікай павагай”, - сказаў арцыбіскуп Юліуш Янаш, Апостальскі нунцый ў Славеніі, пасля свайго візіта ў новую балканскую краіну. 5 верасня, ва ўспамін бл. Маці Тэрэзы з Калькуты, іерарх узначаліў св. Імшу, якая адбылася ў санктуарыі ёй прысвечаным ў цэнтры Прышціны, сталіцы Косава.

Бацькі Маці Тэрэзы, албанцы, паходзілі менавіта з гэтай краіны, таму успамін благаслаўлёнай тут перажываецца не толькі католікамі, але і прадстаўнікамі іншых рэлігій. Перад успамінам Маці Тэрэзы з Калькуты у Прышціне прайшло трохдзённае малітоўнае чуванне, падчас якога вернікі маліліся за хворых, дзяцей і моладзь. “Косава, негледзячы на тое, што з’яўляецца новай дзяржавай, не з’яўляецца зямлёй, якая нікому не належыць, якая не мае гісторыі, традыцый і каштоўнасцяў. Гэта зямля адзначана хрысціянскай прысутнасцю, якая супрацьстаяла розным гістарычным акалічнасцям, такім як гады камунізма і вайна. Касцёл у Косава, мае свае карані, у першых стагоддзях хрысціянства”, - расказаў арцыбіскуп Янаш.

Іерарх адзначыў, што грамадзянская супольнасць краіны, чакае ад Каталіцкага Касцёла сведчання веры і любові, а таксама удзелу у працэсе дэмакратызацыі, адукацыі, у сацыяльным і эканамічным развіцці.








All the contents on this site are copyrighted ©.