2011-09-08 16:02:24

Генсек ААН: пісьменнасць спрыяе міру і развіццю


RealAudioMP3 8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці, тэма якога ў гэтым годзе “Пісьменнасць і мір”. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у сваім спецыяльным пасланні, нагадвае, што гэта тэма дае дадатковы стымул для вырашэння цяжкіх сучасных праблем.

На думку кіраўніка ААН для пашырэння пісьменнасці, аднаго з асноўных аспектаў чалавечай годнасці, неабходна прадухіліць гвалт, паменьшыць напружаннасць і спыніць канфлікты ў свеце.

“Пісьменнасць вызваляе здольнасці людзей ў планаванні і будаванні лепшай будучыні. Адкрывае шлях да справядлівасці, роўнасці і прагрэсу. Пісьменнасць дапамагае грамадствам пераадольваць цяжкасці, спрыяе развіццю палітычных працэсаў і супольнаму дабру. - напісаў Пан Гі Мун. - Нягледзячы на дасягнуты прагрэс, у свеце застаюцца міліёны непісьменных людзей, асабліва сярод жанчын і дзяцей”.

Кіраўнік ААН падкрэсліў, што непісьменнасць спрыяе павялічэнню беднасці і розных хвароб, аслабляе чалавечыя супольнасці і пагражае дэмакратычным працэсам.

“Міжнародны дзень пісьменнасці дае нам вялікую магчымасць, каб умацаваць нашц дзейнасць, на карысць таго, каб усе людзі ўмелі чытаць і пісаць”, - адзначыў генеральны сакратар ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.