2011-09-08 11:50:45

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з біскупамі з Індыі


RealAudioMP3 9 верасня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю індыйскіх біскупаў, якая прыбыла ў Рым з візітам “ad limina Apostolorum”. Святы Айцец звярнуўся да іерархаў з кароткай прамовай, у якой адзначыў, што Індыя з’яўляецца краінай у якой дзейнічае вялікая колькасць каталіцкіх устаноў. "Праз іх дабрачынную і адукацыйную дзейнасць якіх выражаецца любоў Бога да чалавека", - сказаў Пантыфік.

“Праз дзейнасць шматлікіх парафій, школ, дзіцячых дамоў, а таксама бальніц і амбулаторыяў, Касцёл робіць вельмі каштоўны ўклад у дабрабыт не толькі католікаў, але і ўсяго індыйскага грамадства”, - падкрэсліў Папа.

Асаблівую увагу Святы Айцец звярнуў на важны уклад у выхаванне грамадзян, які робяць каталіцкія адукацыйныя ўстановы. “Я заклікаю вас працягваць несці тыя праўды, якія неабходны для выратавання душы чалавека і фарміравання патэнцыяла для развіцця справядлівага і квітнеючага грамадства”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа звярнуў увагу на неабходнасць павышэння ўзроўня адукацыі тых, хто навучае ад імя Касцёла. “Яны маюць асаблівыя абавязкі бліжэй знаёміцца з каталіцкім навучаннем, мець здольнасць адказваць на пытанні ўласцівыя нашаму часу і заўсёды чэрпаць з бясконцай крыніцы інтэлектуальнай спадчыны Касцёла”, - сказаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што тым хто удзельнічае ў адукацыйным працэсе неабходна заўсёды паглыбляць сваё асабістае знаёмства з Езусам Хрыстом, сведчыць аб Яго любові і не судзіць гэты свет, але прапаноўваць шлях для яго збаўлення.








All the contents on this site are copyrighted ©.