2011-09-07 14:55:50

Індыйскія біскупы: гвалт і тэрарызм у імя Бога недапушчальныя


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Індыі заклікалі да захавання міра і гармоніі ў краіне. У сваім спецыяльным звароце з прычыны тэрарыстычнага акту, які адбыўся 7 верасня перад будынкам Вярхоўнага Суда ў Дэлі, іерархі асудзілі любыя праявы гвалту ў імя Бога.

“Біскупы Індыі глыбока ўсхваляваны гэтай праявай насілля і тэрарызма. – сказаў у інтэрв’ю агенству “Fides” кардынал Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Мумбая і старшыня індыйскага епісакапата - Мы асуджаем віноўных у тым, што адбылося і яшчэ раз заклікаем усіх да пабудовы міру і братэрства ў краіне”. “Касцёл хоча спрыяць ўмацаванню любові і гармоніі ў грамадстве”, - сказаў іерах.

Карданал Грасіяс таксама расказаў аб цяжкім стане хрысціян у Індыі. Ён нагадаў аб нядаўнім пашкоджанні касцёла ў штаце Керала. “Мы заўсёды прымаем з вялікім болем такія акты насілля. На шчасце яны маюць непастаянны характар і не адбываюцца ва ўсёй Індыі, бо жыхары нашай краіны гэта людзі, якія любяць мір”, - сказаў іерарх. Старшыня індыйскага епіскапата адзначыў, што Касцёл у Індыі нагадвае прадстаўнікам экстрэмісткіх групіровак, што гвалт у імя рэлігііі, не адпавядае самой яе сутнасць. “Хрысціяне жадаюць пашыраць любоў і служыць нацыі. Яны заўсёды будуць адданыя гэтым каштоўнасцям”, - адзначыў кардынал.

У выніку выбуха прыстасавання пакінутага тэрарыстамі перад уваходам у будынак Вярхоўнага Суда ў Дэлі 7 верасня, загінулі 9 чалавек і 45 былі параненыя. Адказнасць за тэракт узяла на сябе адна з ісламсіх экстрэміскіх групіровак, што дзейнічае ў Індыі








All the contents on this site are copyrighted ©.